Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец – на волі
17:03, 22/05/2007


 ПАЛIТЫКА 

Мінскі клуб «Арэна» закрыты за ідэалогію?
19:41, 22/05/2007

21 траўня стала вядома, што мінскі клуб “Арэна” перапыніў сваю працу. Адмененыя некалькі канцэртаў. Дырэкцыя клубу адмаўляецца ад каментароў, паведаміла "Еўрапейскае радыё". Арганізатары канцэртаў, якія мусілі адбыцца ў “Арэне” 21 і 22 траўня, аднагалосна сцвярджаюць, што прычыны, з якіх быў закрыты клуб, – ідэалагічныя. У прыватнасці, кажуць, што ўладам не спадабаўся канцэрт гуртоў Zet і IQ-48, які мусіў прайсці ў “Арэне” 14 траўня.

Алесь Бяляцкі: «Казаць пра нейкіх сур`ёзныя змены пакуль рана»
18:01, 22/05/2007

“З аднаго боку гэта радасная навіна, таму што людзі выйшлі на свабоду, людзі, з якімі мы ўсе былі дастаткова доўга звязаныя, бо ўсе палітвязні знаходзяцца пад нашым грамадскім кантролем. Але з другога боку я пакуль не стаў бы рабіць высноў. Нават у тым выпадку, калі вызваляць усіх палітвязняў, сама структура рэпрэсіўнай дзяржавы застаецца. Гэта тычыцца і заканадаўства, і судовага механізму, які цалкам знаходзіцца пад кантролем выканаўчых улад, і ўвогуле механізму дзяржаўнай машыны, якая фактычна настроеная супраць захавання грамадзянскіх і палітычных правоў чалавека. Таму казаць пра нейкія сур`ёзныя змены пакуль рана, але тым не менш вельмі прыемна, што людзей вызвалілі”, – заявіў вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 датэрміновае вызваленне палітвязняў Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.

У Менску сабраліся пакупнікі беларускай зброі (Фотарэпартаж)
18:00, 22/05/2007

Дзяржсакратар Савету бясьпекі Беларусі Віктар Шэйман адкрыў сёньня выставу зброі “Мілекс-2007”, на якую зьехаліся прадстаўнікі многіх аўтарытарных рэжымаў з Азіі, Блізкага Ўсходу, Афрыкі і Паўднёвай Амэрыкі. Аглядальнікі ацэньваюць прыбыткі Беларусі ад продажу зброі на сотні мільёнаў даляраў і кажуць пра ценявы абарот.

Аляксандр Мілінкевіч вітае вызваленне Севярынца і Статкевіча
17:44, 22/05/2007

“Я вітаю на волі гэтых мужных людзей. Удзячны Богу і лёсу, што яны разам з намі зноў. Я не раз сустракаўся з імі, калі яны былі ў зняволенні і ведаю, што яны не згубілі моц духу, веру ў перамогу. Нам іх вельмі не хапала. Віншую таксама іх блізкіх з тым, што яны больш не знаходзяцца ў абсалютна неабгрунтаваным пазбаўленні волі і вельмі разлічваю на цеснае супрацоўніцтва. Мне заўсёды не хапала гэтых людзей у нашай працы. Вызваленне Паўла і Міколы ёсць вынік вялікай працы па абароне палітзняволеных збоку дэмакратычных сілаў Беларусі, а таксама падтрымцы дыпламатычных місіяў у нашай краіне і міжнароднай супольнасці”, -- заявіў старшыня Палітрады дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы вызваленьне палітвязьняў Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца.

У турмах Беларусі яшчэ застаюцца палітвязні
17:31, 22/05/2007

Сёння ў Беларусі вызваленыя два палітвязні – Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец. Але ў краіне працягваюць знаходзіцца ў зняволенні або абмежаваныя ў свабодзе такія палітычныя і грамадскія дзеячы як лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, апазіцыйны лідэр Андрэй Клімаў, моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, лідэры прадпрымальнікаў Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч.

У «палатку» перададзеныя 6.000 подпісаў супраць адмены льгот
17:12, 22/05/2007

У «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі перададзена больш за шэсць тысяч подпісаў студэнтаў супраць адмены льгот. Пра гэта паведаміла выканаўчы дырэктар рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК), старшыня камісіі па правах навучэнцаў БХК Таццяна Гацура.

Тарыфы ЖКГ падвысяцца
16:13, 22/05/2007

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі будзе ініцыяваць падвышэнне тарыфаў на ваду. Пра гэта паведаміў сёння журналістам пасля адкрыцця завода па вытворчасці цеплавых труб у пасёлку Гатава Менскага раёна міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзімір Белахвостаў.

Владимир Соловьев: «Хочется сказать Путину: не дружи с Лукашенко»
15:57, 22/05/2007

Известный российский тележурналист Владимир Соловьев весьма эмоционально прокомментировал свои впечатления от официального визита президента Ирана Махмуда Ахмадинежада в Беларусь.

Нас ожидает передел земли
15:49, 22/05/2007

Появление 7 мая президентского Указа № 213 "О некоторых вопросах передачи земельных участков в частную собственность граждан Республики Беларусь" опять привлекло общественное мнение к вопросу о земле. Который давно и окончательно решен на всей остальной части планеты ( включая наших ближайших соседей). А в Беларуси, похоже, не решится вообще никогда.

КДБ працягвае хаваць праўду пра сталінскія рэпрэсіі
15:44, 22/05/2007

Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі нічога не вядома пра масавы расстрэл прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў ноч на 30 кастрычніка 1937 года. Пра гэта гаворыцца ў лісце кіраўніцтва камітэта сустаршыням грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр рэпрэсій перыяду сталінізму, паведаміў БелаПАН сакратар аргкамітэта Уладзімір Раманоўскі.

Украінскія палітыкі прапаноўваюць падвысіць цану на транзіт расейскага газу
15:40, 22/05/2007

Народны дэпутат пятага склікання, сябра Савета партыі “Наша Украіна” Павел Жабрыўскі лічыць, што з узняццем цаны на газ для Украіны трэба паднімаць цану на транзіт расейскага газу, паведамляе прэс-служба партыі.

Павал Севярынец вызвалены
15:25, 22/05/2007

Моладзевы лідэр Павал Севярынец рашэньнем Наваполацкага суду вызвалены датэрмінова за прыкладныя паводзіны. Прэсавая-канфэрэнцыя былога палітвязьня можа адбыцца ў сераду 23 траўня ў 11:00 на управе БНФ (Варвашэні,8).

У працаўнікоў адбіраюць грошы на будаўніцтва праваслаўнага храма
14:48, 22/05/2007

Паводле інфармацыі прадстаўніка РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК) у горадзе Баранавічы, мясцовы гарвыканкам абавязаў дзяржаўныя прадпрыемствы аказваць дапамогу ў будаўніцтве Царквы Жанчын-міраносіц Беларускага экзархата Расейскай праваслаўнай царквы.

Лукашенко и Ахмадинежад: Мы не изгои
14:44, 22/05/2007

Белорусский и иранский правители Александр Лукашенко и Махмуд Ахмадинежад подвели итоги визита иранской делегации в Беларусь и сделали ряд громких заявлений по результатам двусторонних переговоров.

Якаў Басін: «Размаўляць з чалавекам, які іграе сёння ролю Гітлера, па меншай меры сорамна»
14:36, 22/05/2007

На гэтым тыдні ў Беларусь, якая служыла некалі месцам пражывання адной з найбуйнейшых габрэйскіх суполак Еўропы, прыбыў з двухдзённым візітам прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад, які ўваходзіць у топ самых адыёзных антысеміцкіх лідэраў планеты.

Станіслаў Шушкевіч сустрэўся з Джорджам Бушам-старэйшым
14:29, 22/05/2007

Сёньня ўначы былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч вярнуўся ў Менск са Злучаных Штатаў Амэрыкі. Там ён удзельнічаў у сэмінары “Лідэры і інтэлект у эпоху глябалізацыі”.

Минск и Тегеран — любовь без выгоды
14:28, 22/05/2007

Президент Ирана Махмуд Ахмадинежад уезжает из Минска в приподнятом настроении. Два дня в гостях у «одного из лучших друзей» — Александра Лукашенко, кажется, изменили его лицо. Привычная усталость, давно ставшая маской, шармом и имиджем иранского лидера, в белорусской столице не раз сходила с его лица, уступая место открытой мужской улыбке. Оказывается, он вовсе не обделен обычными человеческими эмоциями... И в такие мгновения совсем не похож на деятеля Средневековья, зазывающего ближневосточных единомышленников стереть с лица земли Израиль.

Шэйман спадзяецца падпісаць выгодныя вайсковыя кантракты
13:12, 22/05/2007

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Віктар Шэйман, адкрываючы выставу Milex-2007, заявіў, што “прыярытэтам для Беларусі з’яўляецца падтрымка на належным узроўні барацьбы з тэрарызмам і злачыннасцю, і эфектыўнасць гэтага залежыць, у тым ліку, ад абсталявання тэхнікай, узбраеннем, другімі сродкамі”.

Бастуючым механізатарам пагражаюць звальненнем
12:37, 22/05/2007

Сёння ў сельскім кааператыве “Варняны” Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці другой дзень працягваецца страйк механізатараў. Працоўныя паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97, што сёння ў страйку ўдзельнічае ўсяго 24 чалавекі (учора адмаўляліся працаваць 43). Механізатарам пагражаюць звальненнем. Дні страйку залічваюцца як прагул. Раённыя службоўцы бяздзейнічаюць.

Вярхоўны суд адмовіў адвакатам Казуліна ў задавальненьні скаргі на прысуд палітыку
12:21, 22/05/2007

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў адвакатам Аляксандра Казуліна ў задавальненьні іх нагляднай скаргі на прысуд палітыку. Адмысловы дакумэнт падпісаў намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч.

На свабоду могуць выйсці два палітвязня – Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец
12:15, 22/05/2007

Сёння ў Наваполацку і Мар’інай Горцы павінны адбыцца суды, на якіх будуць разгледжаныя рэкамендацыі аб умоўна-датэрміновым вызваленні палітвязняў Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча. Суд па справе аб вызваленні Севярынца адбудзецца ў 14.30. Мікалаю Статкевічу сёння таксама загадалі прыехаць пасля абеду ў Мар’іну Горку.

Да канца года можа быць скасаваная прапіска
11:45, 22/05/2007

Праект дакументаў, наконт адмены інстытута прапіскі ў Беларусі знаходзіцца на разглядзе кіраўніка дзяржавы, паведаміў журналістам у Менску начальнік кіравання па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Менгарвыканкама палкоўнік міліцыі Мікалай Шэўчык..

В экономике замечен негатив
11:26, 22/05/2007

Темпы экономического роста по сравнению с аналогичным периодом прошлого года замедлились, в результате чего оказались невыполненными 5 параметров прогноза социально-экономического развития из числа важнейших. Ухудшились финансовые результаты деятельности реального сектора, и это, по оценке правительства, первая негативная тенденция. На 1,4 процентных пункта по сравнению с уровнем прошлого года (до 11,9%) снизилась рентабельность реализованной продукции (работ, услуг) по экономике в целом, на 7,6% — темпы роста промышленного производства и на 3,9% — рентабельность в промышленности. В отчетном периоде себестоимость выросла на 19,8%. В то время как прирост цен промышленных производителей лишь на 4,9%.

«Время новостей»: Расейскім кампаніям дадуць ільготы, каб нафта ішла ў абыход Беларусі
11:18, 22/05/2007

Урад нарэшце ўхваліў будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі, так званы праект “Балтыйская трубаправодная сістэма-2”. У мінулую пятніцу прэм`ер Міхаіл Фрадкоў падпісаў адпаведнае распараджэнне, даручыўшы Мінпрамэнерга і “Транснафце” забяспечыць падрыхтоўку неабходнай дакументацыі па будаўніцтве, а “Росстрою” пры ўдзеле зацікаўленых федэральных органаў выканаўчай улады – правесці дзяржэкспертызу дакументацыі па будаўніцтве нафтаправода, піша расейская газета “Время новостей”. У Мінпрамэнерга, праўда, падкрэсліваюць, што галоўная задача новага праекту – пашырэнне трубаправоднай сістэмы, а не развязанне палітычных праблем з Беларуссю.

Буш крытыкуе Пуціна: ёсць лепшы шлях да дэмакратыі
11:08, 22/05/2007

Джордж Буш распавёў Расеі пра яе праблемы ў стасунках з Захадам і звярнуў увагу на неабходнасць наладжваць дыялог і актыўна супрацоўнічаць па міжнародных пытаннях. Заявіў ён пра гэта пасля візіту на ранча ў Тэхас генеральнага сакратара НАТА ў інтэрв`ю Reuters, якое ён даў у самалёце шляхам у Вашынгтон. Па яго словах, ён хацеў бы данесці да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна сігнал пра тое, што "маецца больш канструктыўны шлях наперад", што інтарэсы Масквы "звязаныя з Захадам" і што неабходна "працаваць сумесна", паведамляе NEWSru.com.

Ізраіль занепакоены візітам Ахмадзінежада ў Беларусь
10:58, 22/05/2007

У Ізраіле з напружанай цікавасцю сочаць за ходам візіту іранскага прэзідэнта Махмуда Ахмадзінежада ў Беларусь. Галоўную боязь у Іерусаліма выклікаюць не дыскусіі аб развіцці эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін – тэма цалкам бяскрыўдная і легітымная, – а хутчэй заявы палітычнага толку.

Канаплёў назваў прэзідэнта Ірана «неардынарнай асобай»
10:52, 22/05/2007

Старшыня “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі Уладзімір Канаплёў лічыць прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада "неардынарнай асобай".

Казус ліквідаваны
10:40, 22/05/2007

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК) станоўча ацэньвае рашэнне Канстытуцыйнага Суду (КС) аб урэгуляванні агульнага парадку абскарджання дзеянняў службовых асоб, якія ўшчамляюць права юрыдычных асоб (раздзел 29 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса). Разгледжанае КС пытанне непасрэдна тычыцца рэлігійных арганізацый. Казус у тым, што Законам Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" і Палажэннем аб Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і яго апараце не быў прадугледжаны парадак абскарджання ў суд рэлігійнымі арганізацыямі пісьмовага папярэджання Упаўнаважанага.

БХК: Для избрания Беларуси в члены Совета ООН необходимы серьезные позитивные изменения
10:39, 22/05/2007

Генеральная ассамблея ООН отказалась удовлетворить просьбу Республики Беларусь о включении ее в Совет ООН по правам человека. РПОО «Белорусский Хельсинкский Комитет» выражает сожаление по поводу несоответствия государственной политики Республики Беларусь высоким требованиям ООН в соблюдении принципов прав человека, что является причиной отклонения просьбы Республики Беларусь о включении ее в Совет.

Андрэю Клімаву адмаўляюць у шпіталізацыі
10:25, 22/05/2007

Палітвязня Андрэя Клімава, які знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1, адмаўляюцца змясціць у шпіталь. “У Андрэя дрэнныя справы са здароўем, – паведаміла прэс-службе Аб`яднанай грамадзянскай партыі яго маці Ала Пятроўна. – Вельмі баліць галава і сэрца. Ён напісаў: можа здарыцца, што здароўе не вытрымае”.

Ці вызваляць улады усіх палітзьняволеных?
10:20, 22/05/2007

У аўторак на свабоду павінен выйсьці адзін зь лідэраў нацыянальнага маладзёвага руху Павал Севярынец. Чуткі пра ягонае нечаканае вызваленьне разьляцеліся па інфармацыйным агенцыям з раніцы 21 траўня.

ЖЭСы продолжают снимать спутниковые антенны без правовых оснований
10:14, 22/05/2007

В летописи борьбы с несогласованными спутниковыми антеннами и кондиционерами новый поворот: с одной стороны, Мингорисполком в интервью БЕЛТА отрицает существование какого-либо официального предписания администрациям демонтировать спутниковые антенны, с другой - ЖЭСы уже рассылают квартиросъемщикам предупреждения: либо предоставьте разрешительные документы на антенну, либо демонтируйте ее.

У Гомелі дабіваюцца дазволу на правядзеньне акцыі супраць адмены льготаў
10:03, 22/05/2007

Ініцыятары забароненай гомельскімі ўладамі акцыі супраць адмены ільготаў сабраліся 21 траўня каля гарвыканкаму, патрабуючы дазволу на правядзеньне акцыі.

«Dziennik»: Дыктатар марыць пра нафтавыя палі Блізкага Ўсходу
09:58, 22/05/2007

Вядучыя польскія мэдыі інфармуюць пра візыт у Беларусь іранскага прэзыдэнта. Газэты пішуць, што праз такія сустрэчы Аляксандар Лукашэнка “хоча паказаць, што ён не ізаляваны на міжнароднай арэне” і “паспрабаваць утрымаць аўтарытарную ўладу і без расейскай нафты”.

Інтэлігенцыя не будзе ўдзельнічаць у кангрэсе
09:54, 22/05/2007

Палітрада аб`яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) вырашыла не рэгістраваць у якасці дэлегатаў Кангрэса дэмакратычных сілаў (КДС) VIP-персон. Такое рашэнне было прынятае 21 траўня на паседжанні палітрады, паведаміў старшыня аргкамітэта КДС Аляксандр Бухвостаў. У спіс VIP-персон уваходзяць такія вядомыя літаратурныя дзеячы як Уладзімір Арлоў, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншыя прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі.

Российские СМИ: Лукашенко подружился с Ахмадинежадом ради нефти
09:40, 22/05/2007

Минск вчера стал ареной трогательного ирано-белорусского братания. Александр Лукашенко и прибывший в страну с двухдневным визитом его иранский коллега Махмуд Ахмадинежад не скупились на взаимные комплименты. «У нас установились отношения стратегического партнерства», -- возвестил Лукашенко. «Вы один из самых лучших моих друзей», -- не остался в долгу президент Ирана. По словам Ахмадинежада, развитие стратегических отношений с Минском является одним из приоритетов внешней политики Тегерана.

Белорусские студенты могут стать единственными без льгот на проезд
09:37, 22/05/2007

Белорусские «парламентарии» собираются рассмотреть вопрос об упорядочении (читай - отмене) целого ряда льгот. Сейчас главный вопрос для тысяч молодых белорусов - откажут ли студентам и школьникам в 50%-ной скидке на проезд?

Ахмадзінежад наведвае выставу ўзбраенняў у Менску
09:34, 22/05/2007

Міжнародная выстава узбраення і ваеннай тэхнікі "Milex-2007" адкрыецца ў Менску ў аўторак. Выстава пройдзе 22–25 траўня ў Менску на плошчах Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа". Мяркуюць, што прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад, які знаходзіцца з візітам у Менску, наведае Міжнародную выставу ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Удзельнікі мастацкага праекту «З табурэтам» рухаюцца празь Беларусь
15:20, 22/05/2007

Трое маладых украінскіх актораў ладзяць апошнюю з чатырох заплянаваных вандровак у межах праекту “З табурэтам”. Акторы вандруюць ад гораду да гораду, ад вёскі да вёскі, дзе спантанна граюць спэктаклі. Сымбаль экспэдыцыі – звычайны драўляны табурэт, які выкарыстоўваецца ў часе спэктаклю як міні-дэкарацыя. Штораз па заканчэньні выправы драўлянае прылада застаецца ў якасьці помніку ў фінальнай кропцы маршруту. Мэта гэтай некамэрцыйнай акцыі – наўпроставая неафіцыйная камунікацыя з насельнікамі розных краінаў з дапамогай мастацкага дзеяньня. Адмысловасьць сёлетняй выправы ў тым, што дакумэнтальны фільм паводле вандроўкі будзе прысьвечаны менавіта Беларусі.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

За проезд все будут платить по полной
19:16, 22/05/2007

Потери Белорусской железной дороги (БЖД) от перевозок граждан, имеющих льготы, в 2006 году составили 33,7 млрд. рублей. Об этом на пресс-конференции 22 мая сообщил первый заместитель начальника БЖД Владимир Лаптинский.

Для трудных девушек создадут военно-патриотический лагерь
19:03, 22/05/2007

В нынешнем году Управление внутренних дел Гомельского облисполкома планирует открыть лагерь для трудных девушек, сообщил БелаПАН заместитель начальника отдела профилактики УВД Андрей Кравченко. Первая смена лагеря должна начать работу 3 июня на базе оздоровительного комплекса "Литейщик". В лагерь будут набираться девушки 15-16 лет, состоящие на учете в инспекциях по делам несовершеннолетних (ИДН). Им предстоит жить в палаточном городке в условиях , близких к армейским. Но дискотеки и концерты также будут входить в программу отдыха.

«Славнефть» настаивает на выплате ей 107 миллионов долларов прибыли ОАО «Мозырский НПЗ»
15:50, 22/05/2007

Российская компания «Славнефть» настаивает на выплате ей 107 миллионов долларов прибыли ОАО «Мозырский НПЗ», то есть примерно той суммы, которую в начале апреля получила белорусская сторона (108 миллионов долларов), сообщил ПРАЙМ-ТАСС представитель наблюдательного совета Мозырского НПЗ.

Таджики строят «Минск-Арену», турки – «Принцесс-отель» в центре Минска
15:45, 22/05/2007

В настоящее время на учете в органах внутренних дел Минска находится более 27.500 иностранных граждан. Об этом 22 мая на пресс-конференции в столице сообщил начальник управления по гражданству и миграции ГУВД Мингорисполкома Николай Шевчик. Он отметил тенденцию увеличения числа временно проживающих в столице иностранцев. Если на начало мая 2006 года их было около 9,5 тысячи, то в настоящее время - более 10,7 тысячи.

Врачи: россияне год за годом становятся ниже и слабее
15:34, 22/05/2007

Россияне год за годом становятся ниже и слабее. С таким заявлением выступил главный специалист-эксперт педиатр Минздравсоцразвития академик РАМН Александр Баранов, передает "Интерфакс".

Украина на 5 лет продлила антидемпинговые пошлины на белорусский мех
13:20, 22/05/2007

Украина на пять лет, до 2012 года, продлила антидемпинговые пошлины на импорт искусственного меха и ворсового трикотажного полотна из Беларуси. Об этом говорится в сообщении межведомственной комиссии по международной торговле Украины.

В Гродно приговорили к смертной казни бывшего милиционера
13:19, 22/05/2007

Приговор по уголовному делу в отношении бывшего командира роты Гродненского райотдела Департамента охраны МВД Александра Сергейчика, который обвиняется в совершении многочисленных тяжких и особо тяжких преступлений в период с 1992 по 2006 годы, оглашен сегодня в Гродненском областном суде. Об этом БЕЛТА сообщил старший прокурор отдела Прокуратуры Республики Беларусь Олег Шандарович.

Украина решила не применять антидемпинговые меры к шинам из России и Беларуси
13:19, 22/05/2007

Украина завершила начатое в 2006 году антидемпинговое расследование импорта пневматических резиновых шин для легковых автомобилей из России и Беларуси и решила не применять к ним антидемпинговые меры. Об этом, по сообщению АФН, говорится в сообщении Межведомственной комиссии по международной торговле со ссылкой на решение комиссии 14 мая.

Санаторная революция продолжается
11:36, 22/05/2007

В Беларуси предпринята очередная попытка реформирования санаторно-курортной отрасли. Нынешняя концепция развития санаторного комплекса республики, принятая правительством в конце прошлого года (постановление от 4.11.2006 № 1478), заметно отличается от своей предшественницы и предусматривает кардинальные изменения в его работе.

Мезин хочет играть за сборную России
11:32, 22/05/2007

Родившийся в Челябинске голкипер "Магнитки" Андрей Мезин после чемпионата мира-2007 закончил выступления за сборную Беларуси, однако по правилам ФХР по-прежнему считается в родной стране легионером.

Основатель «МММ» Сергей Мавроди выходит на свободу
11:09, 22/05/2007

Основатель финансовой пирамиды "МММ" Сергей Мавроди, осужденный за мошенничество, во вторник выйдет на свободу. Об этом сообщила его адвокат Ольга Макарова. "Сегодня истекает срок наказания Мавроди, и он будет освобожден из следственного изолятора "Матросская тишина", - сказала она.

На белорусской границе задержали чеченцев
09:44, 22/05/2007

Военнослужащие Лидского пограничного отряда задержали граждан России чеченской национальности при попытке нелегально пересечь границу, сообщили "Интерфаксу" в Государственном комитете пограничных войск Беларуси.

Принцип «одна остановка» будет введен на границе к концу 2007 года
09:43, 22/05/2007

Принцип "одна остановка" будет полностью введен в пунктах пропуска на белорусской границе к концу 2007 года. Об этом корреспонденту БелТА сообщил начальник управления пограничного контроля Госкомитета погранвойск полковник Александр Жечко.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: