Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алесь Бяляцкі: «Казаць пра нейкіх сур`ёзныя змены пакуль рана» 18:01, 22/05/2007
“З аднаго боку гэта радасная навіна, таму што людзі выйшлі на свабоду, людзі, з якімі мы ўсе былі дастаткова доўга звязаныя, бо ўсе палітвязні знаходзяцца пад нашым грамадскім кантролем. Але з другога боку я пакуль не стаў бы рабіць высноў. Нават у тым выпадку, калі вызваляць усіх палітвязняў, сама структура рэпрэсіўнай дзяржавы застаецца. Гэта тычыцца і заканадаўства, і судовага механізму, які цалкам знаходзіцца пад кантролем выканаўчых улад, і ўвогуле механізму дзяржаўнай машыны, якая фактычна настроеная супраць захавання грамадзянскіх і палітычных правоў чалавека. Таму казаць пра нейкія сур`ёзныя змены пакуль рана, але тым не менш вельмі прыемна, што людзей вызвалілі”, – заявіў вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 датэрміновае вызваленне палітвязняў Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.