Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч вітае вызваленне Севярынца і Статкевіча 17:44, 22/05/2007
“Я вітаю на волі гэтых мужных людзей. Удзячны Богу і лёсу, што яны разам з намі зноў. Я не раз сустракаўся з імі, калі яны былі ў зняволенні і ведаю, што яны не згубілі моц духу, веру ў перамогу. Нам іх вельмі не хапала. Віншую таксама іх блізкіх з тым, што яны больш не знаходзяцца ў абсалютна неабгрунтаваным пазбаўленні волі і вельмі разлічваю на цеснае супрацоўніцтва. Мне заўсёды не хапала гэтых людзей у нашай працы. Вызваленне Паўла і Міколы ёсць вынік вялікай працы па абароне палітзняволеных збоку дэмакратычных сілаў Беларусі, а таксама падтрымцы дыпламатычных місіяў у нашай краіне і міжнароднай супольнасці”, -- заявіў старшыня Палітрады дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы вызваленьне палітвязьняў Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца.