Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінскі клуб «Арэна» закрыты за ідэалогію?
19:41, 22/05/2007

21 траўня стала вядома, што мінскі клуб “Арэна” перапыніў сваю працу. Адмененыя некалькі канцэртаў. Дырэкцыя клубу адмаўляецца ад каментароў, паведаміла "Еўрапейскае радыё". Арганізатары канцэртаў, якія мусілі адбыцца ў “Арэне” 21 і 22 траўня, аднагалосна сцвярджаюць, што прычыны, з якіх быў закрыты клуб, – ідэалагічныя. У прыватнасці, кажуць, што ўладам не спадабаўся канцэрт гуртоў Zet і IQ-48, які мусіў прайсці ў “Арэне” 14 траўня.

Камітэт па ідэалогіі Мінгарвыканкаму патрабаваў адмяніць імпрэзу. За некалькі гадзінаў да пачатку канцэрт гуртоў Zet і IQ-48 перанеслі ў клуб “Катакомбы”. Арганізатары імпрэзы, якая такі адбылася 14 траўня, былі затрыманыя на месцы яе правядзення. Пасля гэтага клуб “Катакомбы” быў вымушаны закрыцца на “рамонт”.

Нагадаем, гурт Zet увайшоў яшчэ ў самы першы “чорны спіс”, складзены амаль тры гады таму пасля аднаго з апазіцыйных канцэртаў на плошчы Бангалор.

Тое, што клуб “Арена” закрыты за арганізацыю мерапрыемстваў, несанкцыянаваных Мінгарвыканкамам, падцвердзілі ў Галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінгарвыканка:

“З прычыны парушэнняў дзейнага заканадаўства – там праходзілі несанкцыянаваныя мерапрыемствы – быў ініцыяваны зварот міліцыі ў райвыканкам, і райвыканкам вынес рашэнне пра яго закрыццё”, -- паведаміла супрацоўніца ГУУС Мінгарвыканкама.

22 траўня ў “Арэне” павінен быў адбыцца метал-фэст “Break the Silence”. Аднак яго арганізатары паведамілі “Еўрапейскаму радыё”, што канцэрта не будзе.

21 траўня, у “Арэне” павінен быў адбыцца канцэрт расійскіх панк-гуртоў “Тараканы!” ды “Элизиум”. Аднак напярэдадні імпрэзы кіраўніцтва клуба параіла арганізатарам тэрмінова шукаць новае памяшканне. Канцэрт быў перанесены ў клуб “Юла”, але і там узніклі праблемы.

“Мы дамаўляліся на адну суму. Але раптам кошт арэнды клуба павялічыўся на 300 долараў. Гэтых грошай не хапала – у 16:00 мы былі гатовыя выплаціць паўтара мільёна.
Мы папрасілі ў іх 1 гадзіну, каб знайсці грошы, і тым часам адкрыць клуб і пусціць туды людзей, каб пачаўся канцэрт, цягам якога мы маглі б давезці тое, чаго не хапала. Тым больш, што ля клуба было каля 200 чалавек, якія жадалі набыць квіткі. На гэтым фоне 600 тысяч – смешная сума, 20 квіткоў. Але нам сказалі: шукайце 600 тысяч, у вас паўгадзіны. Мы знайшлі грошы хвілін за 40, але тым часам арт-дырэктар, якому трэба было іх перадаць, сышоў наверх. Мяне наверх ахова ўжо не пусціла. Да жалю, арт-дырэктар не браў слухаўку, да яго немагчыма было датэлефанавацца”, -- паведаміў арганізатар канцэрта гуртоў “Тараканы!” ды “Элизиум”.

Гурт “Тараканы!” ўзяў свой ганарар і з’ехаў у Маскву, гурт “Элизиум” пакуль што знаходзіцца ў Мінску. Арганізатары, чые страты склалі некалькі тысячаў долараў, выбачаюцца перад тымі, хто набыў квіткі і не патрапіў на імпрэзу, і паціху вяртаюць грошы.

Па іх словах, сярод гледачоў, якія прыйшлі да клуба, былі нават такія, хто зразумеў сітуацыю і не запатрабаваў грошай за квіткі. А канцэрт гуртоў “Тараканы!” ды “Элизиум” абавязкова адбудзецца ў верасні. Але ўжо ў іншым клубе.

Вяртанне гурта Vicious Crusade, запланаванае ў клубе “Арэна” на 27 траўня, усё ж такі адбудзецца, – паведамілі нам у дырэкцыі клуба, – але пройдзе ціха.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: