Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску сабраліся пакупнікі беларускай зброі (Фотарэпартаж)
18:00, 22/05/2007

Дзяржсакратар Савету бясьпекі Беларусі Віктар Шэйман адкрыў сёньня выставу зброі “Мілекс-2007”, на якую зьехаліся прадстаўнікі многіх аўтарытарных рэжымаў з Азіі, Блізкага Ўсходу, Афрыкі і Паўднёвай Амэрыкі. Аглядальнікі ацэньваюць прыбыткі Беларусі ад продажу зброі на сотні мільёнаў даляраў і кажуць пра ценявы абарот.

Як і мінулыя тры выставы “Мілекс”, гэтая адкрылася пад гукі вайсковай аркестры і марш дзяўчат у гусарскіх строях. Гэтым разам, каб гасьцям было зручней назіраць за ўрачыстым адкрыцьцём, пабудавалі адмысловую трыбуну, паведамляе “Радыё Свабода”.

Болей за сто ўдзельнікаў выставы, дэлегацыі 43 краін сьвету сярод патэнцыйных пакупнікоў — гэта для Беларусі рэкорд. У ганаровай ложы ў асноўным прадстаўнікі тых краінаў, да якіх у дэмакратычным сьвеце шмат пытаньняў: Сырыя, Судан, шматлікія афрыканскія рэжымы, Вэнэсуэла, Кітай.

Адкрываючы выставу, дзяржсакратар Савету бясьпекі Віктар Шэйман казаў пра вялікую цікавасьць да беларускай зброі.

“Мэта выставы “Мілекс-2007” — прадэманстраваць дасягненьні краіны ў галіне дасьледаваньняў, вытворчасьці й мадэрнізацыі зброі й вайсковай тэхнікі”, -- заявіў Шэйман.

Пра аб’ёмы гандлёвага абароту ад продажу беларускай зброі ды іншых паслугаў у абароннай галіне афіцыйна не паведамляюць.

Незалежныя крыніцы лічаць, што рэкорд канца 1990-х гадоў, калі Беларусь трапіла ў дзясятку буйнейшых экспартэраў, ужо недасяжны. Запасы былой савецкай зброі даўно распрадалі.

На выставе пб’яднаньне “Агат” дэманструе новыя сыстэмы кіраваньня боем і прылады для зэнітных комплексаў. На іх вялікі попыт у краінах Блізкага Ўсходу. Авіярамонтны завод у Баранавічах мадэрнізуе расейскія зьнішчальнікі СУ і МІГ, якімі цікавяцца ў Афрыцы. Менскі завод колавых цягачоў прэзэнтаваў новыя мадэлі цягачоў для ракет і танкаў.

Паводле вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна, імпульс для разьвіцьця беларускага ваенна-прамысловага комплексу дало супрацоўніцтва з Расеяй:

“Большасьць нашых прадпрыемстваў карыстаецца тым, што ў Расеі зьявіліся вялікія грошы. Яны рэзка павялічылі выдаткі. У мінулым годзе болей за 18 мільярдаў даляраў з вайсковага бюджэту Расеі пайшло на закупы. І частка гэтых грошай трапляе ў Беларусь, што спрыяе пад’ёму вытворчасьці на заводах ВПК”.

Паводле Аляксандра Алесіна, гандлёвы абарот Беларусі ад продажу зброі складае 300—500 мільёнаў даляраў і штогоду павялічваецца.

Аглядальнік Раман Якаўлеўскі не выключае, што немалыя грошы Беларусь зарабляе праз пастаўкі зброі ў раёны ваенных канфліктаў у каапэрацыі зь іншымі пастаўшчыкамі — у тым ліку з Расеі.

“Відаць, гэтыя пастаўкі нідзе не фігуруюць і старанна хаваюцца. Але заўважце, што Беларусь згадваюць у сувязі з такімі падазрэньнямі занадта часта. Гэтак было ў Іраку, Лібане, цяпер кажуць пра Судан”, — адзначае аглядальнік.

Афіцыйныя асобы краіны, між тым, адкідаюць абвінавачаньні ў тым, што Беларусь пастаўляе зброю ў гарачыя пункты.

Апошні час асобнай тэмай ёсьць вайсковае супрацоўніцтва Беларусі з Іранам, які не адмовіўся ад плянаў стварэньня ядзернай зброі. Яшчэ раніцай не выключалася, што іранскі прэзыдэнт Ахмадзінэжад наведае выставу “Мілекс-2007”, але гэтага не адбылося.

Між тым, журналісты не выключаюць, што прадстаўнікі Ірану на выставу беларускай зброі ўсё ж выбраліся.












напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: