|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Буш крытыкуе Пуціна: ёсць лепшы шлях да дэмакратыі 11:08, 22/05/2007 Цяпер жа, па словах Буша, у стасунках паміж Расеяй і Захадам, у першую чаргу, Еўропай, існуе напружанасць. Яе, зрэшты, можна пераадолець. А вось з ЗША, прызнаў Буш, стасункі ў Расеі вельмі складаныя, і апошнім часам з пазітыву можна паказаць толькі "трывалыя асабістыя кантакты" з Уладзімірам Пуціным. У прыватнасці, у Вашынгтона застаюцца да Масквы пытанні, звязаныя з правядзеннем у Расеі дэмакратычных рэформ, перадае словы Буша ІТАР-ТАСС. Па словах Буша, Пуцін лічыць, што Расея стаіць на дэмакратычнаму шляху развіцця. "Аднак час ад часу ў мяне ў гэтым узнікаюць сумненні. – адзначыў Буш. – Я спадзяюся сустрэцца з Пуціным і спытаць у яго, чаму ён думае, што Расея рухаецца да дэмакратыі". Джордж Буш таксама адзначыў, што планы размяшчэння элементаў амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны ў Еўропе не накіраваныя супраць Расеі. Шэф Пентагона Роберт Гейтс, які пабываў раней сёлета ў Маскве, спрабаваў даказаць расейцам, што ЗША "не з`яўляюцца іх супернікам", нагадаў Буш. Нядаўна Пуцін дазволіў сабе ледзь ці не параўнанне Злучаных Штатаў з "трэцім рэйхам", і дзяржсакратарка Кандаліза Райс падчас візіту ў Маскву паспрабавала астудзіць палымяную рыторыку, нагадвае Reuters. (Поўны тэкст на сайце InoPressa.ru.) Пуцін незадаволены планамі ЗША размясціць ракетны шчыт у Еўропе, які, як ён лічыць, накіраваны супраць Расеі. Буш, з свайго боку, сцвярджае, што сістэма закліканая кантраляваць патэнцыйную пагрозу ракетнай атакі з боку краін-ізгояў. Спіс рознагалоссяў Пэўны спіс рознагалоссяў цяперашняга часу на высокім узроўні быў сфармуляваны пад час візіту ў Маскве дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс на мінулым тыдні. Пад час сустрэчы з Кандалізай Райс Уладзімір Пуцін пацвердзіў, што пазіцыя Расеі ў дачыненні планаў ЗША размясціць элементы сістэмы СРА ў Еўропе засталася нязменнай. Райс заявіла, што ЗША не маюць намеру адмаўляцца ад свайго пункту гледжання на гэтую праблему. Другім важным пунктам рознагалоссяў паміж дзвюма краінамі засталася праблема Косава, якой адмысловую ўвагу надалі Пуцін і Райс. Праект рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН, заснаваны на плане спецпрадстаўніка генеральнага сакратара ААН і экс-прэзідэнта Фінляндыі Марты Ахтысаары і які прадугледжвае надзяліць Косава статусам незалежнасці пад кантролем міжнародных арганізацый з наступнай інтэграцыяй Косавам і Сербіі ў ЕЗ, на думку Расеі, непрымальны без згоды Бялграда. Пра праблемы стасункаў Расеі і ЕЗ распавёў па выніках перамоў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Па яго словах, Масква зацікаўленая ў тым, каб Еўразвяз гаварыў адзіным голасам, і чым хутчэй у самім ЕЗ здолеюць наладзіць узаемадзеянне, тым эфектыўней будзе ўзаемадзеянне паміж Расеяй і ЕЗ. Не здолелі дыпламаты дамовіцца і з нагоды прымальнай палітыкі энергетычнай бяспекі. Як відаць, да гэтага спісу Буш дадаў традыцыйныя і ўсё больш вострыя, на думку заходніх аглядальнікаў, праблемы з дэмакратыяй.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|