Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украінскія палітыкі прапаноўваюць падвысіць цану на транзіт расейскага газу 15:40, 22/05/2007
Народны дэпутат пятага склікання, сябра Савета партыі “Наша Украіна” Павел Жабрыўскі лічыць, што з узняццем цаны на газ для Украіны трэба паднімаць цану на транзіт расейскага газу, паведамляе прэс-служба партыі.
"Памятаю, як рэгіяналы, крытыкуючы “Нашу Украіну”, ставілі ў віну нам тое, што мы не ўмеем уваходзіць у пагадненні з расейцамі, і з прычыны гэтага Масква падвысіла нам цэны на газ. Гэта быў своеасаблівы піар-ход ПР падчас мінулых парламенцкіх выбараў. Але яны не казалі, што ўзняцця ў 2005 годзе цаны на газ пазбегнуць немагчыма", – сказаў Жабрыўскі, каментуючы прагноз міністра паліва і энергетыкі Юрыя Бойкі, што цана на газ для Украіны ў 2008 годзе вырасце не менш як на 10%.
"Нястомны рост цэнаў на газ сведчыць пра тое, што дружба "рэгіяналаў" з Крамлём не такая дужая, як яны хваліліся", – адзначыў Жабрыўскі.
"Калі пры ўладзе была “Наша Украіна”, з узняццем цаны на газ для Украіны, мы паднялі цану за транзіт газу для Расеі, – падкрэсліў народны дэпутат. – Дзіўна, чаму Бойка, прагназуючы падвышэнне цаны на газ, нічога не кажа пра ўзняцце цэнаў за транзіт расейскага газу. Гэта збалансавала б падвышэнне цэнаў і дазволіла б не паднімаць цэны на газ, прынамсі, для насельніцтва".