Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Dziennik»: Дыктатар марыць пра нафтавыя палі Блізкага Ўсходу
09:58, 22/05/2007

Вядучыя польскія мэдыі інфармуюць пра візыт у Беларусь іранскага прэзыдэнта. Газэты пішуць, што праз такія сустрэчы Аляксандар Лукашэнка “хоча паказаць, што ён не ізаляваны на міжнароднай арэне” і “паспрабаваць утрымаць аўтарытарную ўладу і без расейскай нафты”.

Штодзённая газэта “Dziennik” піша, што абодва прэзыдэнты – і Ірану, і Беларусі – “ня маюць прызнаньня ў сьвеце”, але “зьбіраюць сілы і хочуць рабіць разам бізнэс”, перадае «Радыё Свабода».

“Беларускі дыктатар марыць пра нафтавыя палі Блізкага Ўсходу... Ён спадзяецца, што іранскі прэзыдэнт дапусьціць Беларусь да ўдзелу ў здабычы нафты ў раёне Пэрсыдзкай затокі, што дазволіла б перахітрыць нават Расею”, – адзначае газэта.

“Dziennik” піша, што, калі б ня грошы, якія “шырокай ракою” цякуць у Беларусь з Расеі, “рэжым у Менску ўжо даўно мусіў бы абвясьціць пра ўласнае банкруцтва”.

“Але гэта не перашкаджае Лукашэнку, які пастанавіў, што калі ніводная цывілізаваная краіна ня хоча зь ім размаўляць, дык ён нойдзе сабе суразмоўцу сам. І знайшоў Іран”, – піша газэта.

Паводле штодзёньніка, найбольш важным будзе палітычны саюз двух кіраўнікоў, якія “вядомыя сваімі пагрозамі на адрас заходніх краінаў”, “перакананыя ў сваёй рацыі” і “аднолькава ненавідзяць ЗША”.

“Падпісваючы пагадненьне, яны, напэўна, змогуць сказаць: “Калі вы ня хочаце з намі размаўляць – мы самі дамо сабе рады”. Але ці сапраўды дадуць?”, – напісаў “Dziennik”.

Між тым “Gazeta Wyborcza” піша, што “Лукашэнка хоча паказаць, што ён не ізаляваны на міжнароднай арэне”, гэтаксама, як і Іран, бо “Менск шмат разоў выказваў падтрымку ядзернай праграме Тэгерану”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: