Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На свабоду могуць выйсці два палітвязня – Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец
12:15, 22/05/2007

Сёння ў Наваполацку і Мар’інай Горцы павінны адбыцца суды, на якіх будуць разгледжаныя рэкамендацыі аб умоўна-датэрміновым вызваленні палітвязняў Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча. Суд па справе аб вызваленні Севярынца адбудзецца ў 14.30. Мікалаю Статкевічу сёння таксама загадалі прыехаць пасля абеду ў Мар’іну Горку.

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч і моладзевы лідэр Павал Севярынец былі прысуджаныя да двух гадоў абмежавання свабоды за арганізацыю ўвосень 2004 года акцый пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў рэферэндуму, які дазволіў Лукашэнку балатавацца ў прэзідэнты неабмежаваную колькасць разоў.

Статкевіч адбывае пакаранне ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёна, дзе працуе слесарам-рамонтнікам, а Павал Севярынец – у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёна Менскай вобласці, дзе займаецца нарыхтоўкай лесу.

Не выключана, што сёння палітыкаў вызваляць. Аднак Мікалай Статкевіч паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97, што абавязковай умовай яго вызвалення стала напісанне заявы на імя намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч з просьбай аб пераглядзе справы.

“Я не буду пісаць гэтую заяву. Мая справа – палітычная. Я разумею, што ўлады сёння загнаныя ў кут. Ад іх патрабуюць вызвалення палітвязняў, інакш пагражаюць пазбавіць гандлёвых прэферэнцый Еўразвяза. Але я не хачу быць заложнікам, за якога заплацяць, няхай, і 400 мільёнаў даляраў (столькі Беларусь будзе губляць штогод, калі яе выключаць з Генеральнай сістэмы прэферэнцый – заўв. Хартыі’97). Я упэўнены, што сёння мяне вызваляць, але потым зноў пасадзяць, як і шмат іншых людзей”, – перакананы Статкевіч.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: