Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Канаплёў назваў прэзідэнта Ірана «неардынарнай асобай»
10:52, 22/05/2007

Старшыня “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі Уладзімір Канаплёў лічыць прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада "неардынарнай асобай".

"Заўсёды прыемна сустракацца з такой неардынарнай асобай, як вы", – сказаў У.Канаплёў, сустракаючыся з іранскім лідэрам у Менску ў аўторак, паведамляе “Інтэрфакс”.

Спікер падкрэсліў, што ўчорашняя сустрэча прэзідэнтаў Ірана і Беларусі атрымала шырокі рэзананс. "Станоўчы рэзананс ад сустрэчы з прэзідэнтам ужо дайшоў да самых далёкіх куткоў краіны", – сказаў У.Канаплёў.

Канаплёў таксама адзначыў, у стасунках паміж парламентамі Ірана і Беларусі існуюць добрыя традыцыі.

У “нацыянальным сходзе” Беларусі і Сходзе Ісламскага савета Ірана сфармаваныя працоўныя групы па супрацоўніцтве паміж парламентамі дзвюх краін. Працоўная група ў беларускім “парламенце” пачала працаваць у 1997 годзе, у парламенце Ірана – у 2001 годзе. У 2002 годзе ў Менску быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж парламентамі дзвюх краін, паведамляе БелТА.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: