Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казус ліквідаваны
10:40, 22/05/2007

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” (БХК) станоўча ацэньвае рашэнне Канстытуцыйнага Суду (КС) аб урэгуляванні агульнага парадку абскарджання дзеянняў службовых асоб, якія ўшчамляюць права юрыдычных асоб (раздзел 29 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса). Разгледжанае КС пытанне непасрэдна тычыцца рэлігійных арганізацый. Казус у тым, што Законам Рэспублікі Беларусь "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" і Палажэннем аб Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў і яго апараце не быў прадугледжаны парадак абскарджання ў суд рэлігійнымі арганізацыямі пісьмовага папярэджання Упаўнаважанага.

Пры гэтым у дачыненні палітычных партый Законам "Аб палітычных партыях" прадугледжанае, што пісьмовае папярэджанне, вынесенае партыі органам, які рэгіструе, можа быць абскарджанае ў Вярхоўны Суд у месячны тэрмін пасля яго атрымання (частка трэцяя артыкула 30). Аналагічная норма прадугледжаная і ў дачыненні грамадскіх аб`яднанняў.

БХК лічыць, што рашэнне Канстытуцыйнага Суду пракладае дарогу рэалізацыі канстытуцыйных правоў грамадзян. У прыватнасці, артыкул 60 Канстытуцыі гарантуе кожнаму абарону яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом у прызначаныя законам тэрміны. Права на судовую абарону з`яўляецца важнай гарантыяй абароны правоў і законных інтарэсаў як грамадзян, так і юрыдычных асоб і тычыцца агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права, прыярытэт якіх замацаваны ў артыкуле 8 Канстытуцыі Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: