Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КДБ працягвае хаваць праўду пра сталінскія рэпрэсіі
15:44, 22/05/2007

Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі нічога не вядома пра масавы расстрэл прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў ноч на 30 кастрычніка 1937 года. Пра гэта гаворыцца ў лісце кіраўніцтва камітэта сустаршыням грамадскага аргкамітэта па ўвекавечанні памяці ахвяр рэпрэсій перыяду сталінізму, паведаміў БелаПАН сакратар аргкамітэта Уладзімір Раманоўскі.

Па яго словах, ліст быў атрыманы ў адказ на запыт, накіраваны ў КДБ 16 красавіка, за подпісамі сустаршыняў камітэта Радзіма Гарэцкага, Уладзіміра Коласа і Васіля Якавенкі аб высвятленні месцаў пахавання 69 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, расстраляных супрацоўнікамі НКУС у ноч на 30 кастрычніка 1937 года. Аналагічны запыт быў таксама накіраваны ў МУС Беларусі.

Даследнік тэмы сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў паведаміў БелаПАН, што 18 траўня яму патэлефанаваў супрацоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Уладзімір Антонаў, які прапанаваў выслаць спіс рэпрэсаваных на расейскай мове, бо ў МУС адсутнічаюць магчымасці для перакладу беларускамоўнага спісу. "З прычыны таго, што, па словах У.Антонава, міністэрства не валодае звесткамі пра ахвяры, плануецца накіраваць спіс у адпаведныя расейскія структуры. Аднак расейскія архівы могуць валодаць толькі спісамі расстраляных, але не дадзенымі пра іх пахаванні. Бо ўся інфармацыя такога роду знаходзіцца ў архіве КДБ Беларусі, айчыннаму МУС трэба б было накіраваць запыт у гэтае ведамства", – лічыць навукоўца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: