Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Інтэлігенцыя не будзе ўдзельнічаць у кангрэсе 09:54, 22/05/2007
Палітрада аб`яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) вырашыла не рэгістраваць у якасці дэлегатаў Кангрэса дэмакратычных сілаў (КДС) VIP-персон. Такое рашэнне было прынятае 21 траўня на паседжанні палітрады, паведаміў старшыня аргкамітэта КДС Аляксандр Бухвостаў. У спіс VIP-персон уваходзяць такія вядомыя літаратурныя дзеячы як Уладзімір Арлоў, Генадзь Бураўкін, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншыя прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі.
Па яго словах, адным з пытанняў сённяшняга паседжання палітрады быў разгляд спісаў VIP-персон, якія павінны былі стаць дэлегатамі КДС. "Разглядацца павінна была кожная персона – гэта каля 200 чалавек. Партыя БНФ выступіла за тое, каб даць статус дэлегатаў усяму спісу. Партыя камуністаў Беларуская, наадварот, выступіла супраць усіх, прапанаваўшы зарэгістраваць іх у якасці госцяў. З прычыны таго, што рашэнне павінна прымацца кансенсусам, а ПКБ сваю пазіцыю не змяніла, то VIP-персоны дэлегатамі КДС не будуць, а будуць толькі гасцямі", – распавёў А.Бухвостаў.
Пры гэтым ён адзначыў, што дэлегатамі кангрэса аўтаматычна становяцца тыя, хто за сваю палітычную дзейнасць быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Тыя ж, хто яшчэ знаходзіцца ў месцах зняволення, могуць перадаць свае паўнамоцтвы даверанай асобе.
"У нас ужо зарэгістраваныя каля 900 дэлегатаў, каля 150 запрошаных, але будуць яшчэ і госці, і журналісты, для якіх будзе асобная акрэдытацыя", – адзначыў А.Бухвостаў.