Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Время новостей»: Расейскім кампаніям дадуць ільготы, каб нафта ішла ў абыход Беларусі
11:18, 22/05/2007

Урад нарэшце ўхваліў будаўніцтва нафтаправода ў абыход Беларусі, так званы праект “Балтыйская трубаправодная сістэма-2”. У мінулую пятніцу прэм`ер Міхаіл Фрадкоў падпісаў адпаведнае распараджэнне, даручыўшы Мінпрамэнерга і “Транснафце” забяспечыць падрыхтоўку неабходнай дакументацыі па будаўніцтве, а “Росстрою” пры ўдзеле зацікаўленых федэральных органаў выканаўчай улады – правесці дзяржэкспертызу дакументацыі па будаўніцтве нафтаправода, піша расейская газета “Время новостей”. У Мінпрамэнерга, праўда, падкрэсліваюць, што галоўная задача новага праекту – пашырэнне трубаправоднай сістэмы, а не развязанне палітычных праблем з Беларуссю.

Плануецца, што новае адгалінаванне працягласцю прыкладна тысяча кіламетраў пройдзе ўздоўж мяжы з Беларуссю ад станцыі Унеча ў Бранскай вобласці да балтыйскага порта Прыморск, размешчанага ў Ленінградскай вобласці. Магутнасць адгалінавання на першым этапе будаўніцтва павінна скласці 50 млн тон у год, а надалей – да 75 млн тон.

Ідэя будаваць трубу ў абыход Беларусі ўзнікла на пачатку гэтага года, у разгар канфлікту паміж Масквой і Менскам з нагоды паставак нафты па нафтаправодзе “Дружба”. Беларусь, угневаная падвышэннем расейскім бокам цэнаў на газ, вырашыла ў аднабаковым парадку перакрыць нафтаправод. Свае дзеянні рэспубліка тлумачыла ўвядзеннем з новага года пошліны за транзіт сыравіны па сваёй тэрыторыі памерам 45 дал. за тону. У выніку з 8 па 11 студзеня расейская нафта не паступала на еўрапейскі рынак. За тры дні крызісу Уладзіміру Пуціну і Аляксандру Лукашэнку ўсё-ткі атрымалася дамовіцца пра адмене пошліны і аднаўленні паставак. Аднак “Транснафту” гэты канфлікт напалохаў не на жарт, тым больш што кампенсаваць непастаўлены аб`ём нафты атрымалася толькі да другога квартала. Кампанія накіравала ва ўрад праект будаўніцтва трубы ў абыход Беларусі. Але службоўцы доўга не маглі вырашыцца на такі крок, і дакумент амаль пяць месяцаў узгадняўся і дапрацоўваўся.

Цяпер у Мінпрамэнепрга імкнуцца падкрэсліць, што праект БТС-2 не звязаны з навагоднім інцыдэнтам і што прапановы аб будаўніцтве гэтага адгалінавання разглядаліся яшчэ ў Энергетычнай стратэгіі Расеі да 2020 года, прынятай у 2003 годзе. Праўда, у тэксце стратэгіі "Времени новостей" не атрымалася знайсці ні найменшага намёку на гэта. Так або інакш, але, як адзначана ў паведамленні Міністэрства, асноўная мэта новага нафтаправода – не абыйсці Беларусь, а “стварыць рэзерв магутнасцяў сістэмы магістральных нафтаправодаў, што падвысіць надзейнасць і забяспечыць гнуткасць паставак нафты для расейскіх экспарцёраў” і “пашырыць экспартны рынак расейскай нафты за кошт павелічэння аб`ёму паставак, у тым ліку праз Прыморск”.

Перад Мінпрамэнерга і “Транснафтай” пастаўленая задача завяршыць будаўніцтва нафтаправода ў сціснутыя тэрміны – на гэтым, уласна, раней настойвала “Транснафта”. Цяпер у кампаніі падкрэсліваюць, што яшчэ да атрымання афіцыйнага распараджэння ўрада толькі на аснове дэкларацыі аб намерах яна правяла неабходныя вышукальніцкія працы і ўжо прыступіла да распрацоўкі “ТЭО праекту”. Паводле планаў, нафтаправод павінен быць пабудаваны ў канцы 2008-га – пачатку 2009 года. У колькі абыдзецца “Транснафце” новае адгалінаванне БТС, пакуль афіцыйна не гаворыцца, па ацэнках экспертаў, гэта можа быць каля 2 млрд даляраў.

Адмаўляцца ад «Дружбы» урад на першым этапе эксплуатацыі трубы Унеча–Прыморск не мае намеру, хоць бы з прычыны відавочнага недахопу транспартных магутнасцяў у гэтым напрамку. Завабліваць нафтавікоў «Транснафта» збіраецца льготнымі тарыфамі. “Калі будавалі першую БТС у абыход Вентспілса таксама казалі, што ніхто не пойдзе, а тарыф зрабілі на даляр таннейшым, і кампаніі ад старога напрамку адмовіліся, – гаворыць віцэ-прэзідэнт кампаніі Сяргей Грыгор`еў. – Так што цяпер разглядаем магчымасць ужывання канкурэнтаздольнага тарыфу”.

У кампаніях пакуль неахвотна кажуць пра перавагі новага напрамку, у першую чаргу з прычыны таго, што большасць трэйдараў, якія працуюць з расейскай нафтай, арыентаваныя на трубаправодныя пастаўкі сыравіны. Але, як сказалі ў “Лукойле”, калі “Транснафта” можа прапанаваць выгодныя тарыфы і гарантаваць неабходны аб`ём прапампоўкі, то “чаму бы і не”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: