Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У «палатку» перададзеныя 6.000 подпісаў супраць адмены льгот
17:12, 22/05/2007

У «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі перададзена больш за шэсць тысяч подпісаў студэнтаў супраць адмены льгот. Пра гэта паведаміла выканаўчы дырэктар рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК), старшыня камісіі па правах навучэнцаў БХК Таццяна Гацура.

Паводле яе слоў, подпісы накіроўваліся як спікеру “палаты прадстаўнікоў” Уладзіміру Канаплёву, так і дэпутатам персанальна. «Канаплёву мы пакінулі больш за 4.000 подпісаў. Памочніку “дэпутата” Генадзя Давыдзькі мы перадалі 440 зваротаў непасрэдна да яго, памочніку Галіны Палянскай — 250 подпісаў. Свае порцыі подпісаў атрымалі Уладзімір Шокаў, старшыня пастаяннай камісіі “палаты прадстаўнікоў” па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Уладзімір Здановіч і іншыя “дэпутаты”», — сказала Т.Гацура.

Яна адзначыла, што памочнікі “дэпутатаў” скептычна паставіліся да студэнцкай ініцыятывы. «Яны казалі нам, што практычна ўсе “дэпутаты” супраць гэтага законапраекта, але правы парламента ў прыняцці або адхіленні законапраектаў моцна ўрэзаны. А нашы подпісы ставяць дэпутатаў у вельмі складаную сітуацыю — бо гэта ўсё-такі калектыўныя звароты грамадзян», — сказала Т.Гацура.

Паводле як слоў, працэс перадачы подпісаў студэнтаў супраць адмены льгот у “палату прадстаўнікоў” будзе прадоўжаны сёння і заўтра.

Нагадаем, 23 мая “палата прадстаўнікоў” павінна разгледзець у двух чытаннях праект закона «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян», згодна з якім навучэнцы і студэнты пазбаўляюцца 50-працэнтнай скідкі на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце, а таксама 50-працэнтнай скідкі на праезд у чыгуначным транспарце падчас сесій.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: