Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да канца года можа быць скасаваная прапіска 11:45, 22/05/2007
Праект дакументаў, наконт адмены інстытута прапіскі ў Беларусі знаходзіцца на разглядзе кіраўніка дзяржавы, паведаміў журналістам у Менску начальнік кіравання па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Менгарвыканкама палкоўнік міліцыі Мікалай Шэўчык..
"На разгляд кіраўніка дзяржавы накіраваны праект указу, датычнага адмены інстытута прапіскі ў Беларусі", – паведаміў М.Шэўчык.
Па яго словах, "не выключанае, што інстытут прапіскі ў Беларусі можа быць скасаваны да канца гэтага года". Пры гэтым М.Шэўчык паведаміў, што замест прапіскі ў пашпарце "будзе ставіцца адзнака аб месцы жыхарства".
Начальнік кіравання адзначыў, што "пасля адмены інстытута прапіскі ў Беларусі будзе больш жорсткае пакаранне за парушэнне правіл пражывання без рэгістрацыі". Паводле праекту дакументаў, датычных адмены прапіскі, рэгістрацыя аднаго чалавека можа праводзіцца на 15-ці метрах агульнай плошчы кватэры.
М.Шэўчык адзначыў, што дадзеныя меры накіраваныя на стрымліванне міграцыйных патокаў.