Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Шэйман спадзяецца падпісаць выгодныя вайсковыя кантракты
13:12, 22/05/2007

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Віктар Шэйман, адкрываючы выставу Milex-2007, заявіў, што “прыярытэтам для Беларусі з’яўляецца падтрымка на належным узроўні барацьбы з тэрарызмам і злачыннасцю, і эфектыўнасць гэтага залежыць, у тым ліку, ад абсталявання тэхнікай, узбраеннем, другімі сродкамі”.

Па словах В.Шэймана, мэта выставы “Milex” – прадэманстраваць дасягненні ў ваенна-тэхнічнай галіне, паказаць партнёрам усю гаму прадукцыі, паведамляе “Інтэрфакс”.

Ён адзначыў, што большасць узораў, якія дэманструюцца на выставе, эксплуатуюцца ва Узброеных сілах Беларусі, а шэраг замежных дзяржаў выкарыстоўваюць іх для абсталявання сваіх узброеных сілаў.

В.Шэйман выказаў надзею, што на выставе “Milex-2007” будуць падпісаныя выгодныя кантракты.

У сваю чаргу намеснік дырэктара федэральнай службы Расеі па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву Уладзімір Паляшчук заявіў у аўторак на адкрыцці выставы “Milex-2007”, што выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення “Milex” займае важнае месца ў ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Беларусі і Расеі.

"Упэўнены, што правядзенне выставы будзе спрыяць прасоўванню прадукцыі вайсковага прызначэння на міжнародныя рынкі, умацаванню двухбаковых кантактаў і бяспецы", – сказаў У.Паляшчук.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: