Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Станіслаў Шушкевіч сустрэўся з Джорджам Бушам-старэйшым 14:29, 22/05/2007
Сёньня ўначы былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч вярнуўся ў Менск са Злучаных Штатаў Амэрыкі. Там ён удзельнічаў у сэмінары “Лідэры і інтэлект у эпоху глябалізацыі”.
Cэмінар арганізаваў клюб былых кіраўнікоў дзяржаваў, які сёлета атрымаў назву “Ўсясьветная фэдэрацыя міру”.
Вось што распавёў Шушкевіч «Радыё Свабода» пра сваю паездку:
“Мяне запрасілі на 25-гадовы юбілей газэты “Washington Times”. Я гэтым вельмі ганаруся. І калі нас засталося восем чалавек — галоўны рэдактар ды іншая эліта, — прыехаў былы прэзыдэнт ЗША Джордж Буш старэйшы. І мы зь ім успомнілі, што сустракаліся ў Хэльсынкі ды Буэнас-Айрэсе.
Ён нічога не казаў пра цяперашняе становішча ў Беларусі. Але сказаў так, што ён жадае нам пазбавіцца ад таго, што ў нас ёсьць, і дасягнуць таго, чаго мы можам.
А далей усё скончылася вельмі нечакана. Гэта адбывалася ў найвялікшай залі Вашынгтону, у будаўнічым музэі. І там сабралася больш за дзьве тысячы чалавек, за сталамі на прыёме, каб паслухаць ягоны выступ. І нехта запаліў. І спрацавала пажарная сыгналізацыя. І ніхто ня мог яе доўга спыніць. А калі нарэшце яе ўтаймавалі, дык Буш ужо ад’ехаў.
І хаця сталася — жарт жартам, але пагаварыў з Бушам толькі я”.