Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 2223 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Удзельнікі мастацкага праекту «З табурэтам» рухаюцца празь Беларусь
15:20, 22/05/2007

Трое маладых украінскіх актораў ладзяць апошнюю з чатырох заплянаваных вандровак у межах праекту “З табурэтам”. Акторы вандруюць ад гораду да гораду, ад вёскі да вёскі, дзе спантанна граюць спэктаклі. Сымбаль экспэдыцыі – звычайны драўляны табурэт, які выкарыстоўваецца ў часе спэктаклю як міні-дэкарацыя. Штораз па заканчэньні выправы драўлянае прылада застаецца ў якасьці помніку ў фінальнай кропцы маршруту. Мэта гэтай некамэрцыйнай акцыі – наўпроставая неафіцыйная камунікацыя з насельнікамі розных краінаў з дапамогай мастацкага дзеяньня. Адмысловасьць сёлетняй выправы ў тым, што дакумэнтальны фільм паводле вандроўкі будзе прысьвечаны менавіта Беларусі.

Як паведаміла “Радыё Свабода”, у Менску імпрэза праходзіла на адкрытай пляцоўцы адной зь кавярняў. Назва спэктаклю – “Куратнік”. Ініцыятар праекту Леанід Кантэр адкрываў імпрэзу па-беларуску. Панавала нефармальная атмасфэра. Хтосьці з прысутных дазнаўся пра візыт “З табурэтам” зь інтэрнэту, хтосьці з гледачоў – выпадковы мінак. Дзея доўжыцца нядоўга – каля 10 хвілінаў. Практычна без словаў, акторы жывуць нібы ў курасадні, якую адмыслова пазначаюць крэйдай на падлозе, і за якую амаль не выходзяць. “Мы ўсе з аднаго куратніку”, – дазнаецца напрыканцы дзеі глядач.

З прасторы кавярні акторы вырушылі на праспэкт Незалежнасьці, дзе сыгралі спэктакль проста побач з помнікам Дзяржынскаму, насупраць КДБ. Перад пачаткам Леанід Кантэр тлумачыў паўжартам-паўсур’ёзна:

“Нам весела, гэта дае нам дадатковы адрэналін. Але мы разумеем, што гэта правакацыя, і што яна хутчэй за ўсё прывядзе да таго, што гэтую імпрэзу спыняць”.

Пакуль адбывалася дзея, прыбылі больш за дзесяць міліцэйскіх спэцназаўцаў. За няпоўных дзесяць хвілін акторы сабралі вялікі натоўп, людзі радаваліся і пляскалі ў далоні.

Пасьля міліцыянты заявілі, што акторы мусяць мець дазвол, каб выступаць на менскіх вуліцах.

Кантэр тлумачыў: “У нас вулічны тэатар, мы па ўсім сьвеце граем вулічныя спэктаклі. Камэра ў нас не прафэсійная, на мытні нам сказалі, што няма неабходнасьці на кожным аб’екце браць дазвол. Бо турыстычная здымка дазволеная паўсюль, апроч спэцыяльных аб’ектаў”.

“Гэта спэцыяльны аб’ект”, -- адказвалі міліцыянты.

Украінскіх актораў і дзьвюх дзяўчат – студэнтак-журналістак – затрымалі, завезьлі ў пастарунак, але празь некаторы час адпусьцілі.

Цяпер мастацкая экспэдыцыя “З табурэтам” рушыць па вёсках Заходняй Беларусі ад Ліды ў бок літоўскай мяжы.







напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: