|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Ахмадзінежад наведвае выставу ўзбраенняў у Менску 09:34, 22/05/2007
На выставу паабяцалі прыехаць міністры абароны Судана, Венесуэлы, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана. Запланаваныя візіты начальніка Генштаба Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў і намесніка Генштаба ВС Сірыйскай Арабскай рэспублікі. Усяго каля 50 дэлегацый з розных краін. На думку спецыялістаў, Ахмадзінежада могуць зацікавіць першым чынам распрацоўкі сродкаў супрацьпаветранай абароны. Хоць Іран неаднаразова заяўляў, што не чакае паветранага ўдару з боку ЗША. Аднак на выставе была прадстаўленая тэхніка, размалёваная не ў звыклы хакі, а ў пясчаны колер, паведамляе “КП в Беларуси”. Як паведаміў "Інтэрфаксу" кіраўнік праекту выставы “Milex-2007” Віктар Шаўчэнка, у выставе возьмуць удзел 135 экспанентаў з Расеі і Украіны, Беларусі і Швецыі. Па словах суразмоўцы агенцтва, экспазіцыйная плошча выставы складае 3 тысячы квадратных метраў на адкрытай пляцоўцы і 1600 квадратных метраў у закрытым павільёне. Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Пётр Рагажэўскі паведаміў, што ўзяць удзел у “Milex-2007” запрошаныя афіцыйныя асобы і дэлегацыі міністэрстваў і ведамстваў 50 замежных дзяржаў, у тым ліку рэгіёнаў Паўднёва-ўсходняй Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. "Ужо пацвердзілі свой намер прыбыць міністры абароны Судана, Венесуэлы, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана. Прыбудуць начальнік генштаба Узброеных сілаў Аб`яднаных Арабскіх эміратаў, намеснікі міністраў абароны Арменіі і Украіны, намеснік Генштаба Узброеных сілаў Сірыйскай арабскай рэспублікі", – распавёў П.Рагажэўскі. Пацвердзіў удзел у выставе намеснік дырэктара расейскай Федэральнай службы па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву Уладзімір Паляшчук. Атрыманыя пацверджанні аб наведванні выставы дэлегацыямі прадпрыемстваў ВПК Азербайджана, Кітая, РФ, Польшчы, Украіны і іншых краін. Акрамя таго, выставу наведаюць і ваенныя аташэ, акрэдытаваныя ў Беларусі, паведаміў ён. Па словах П.Рагажэўскага, Дзяржкамваенпрам прадставіць на выставе новыя распрацоўкі.Так унітарнае прадпрыемства НДІ СА прадставіць сямейства праграмна-апаратных комплексаў для мадэрнізацыі зенітна-ракетных сістэм і зенітна-ракетных комплексаў, сродкаў аўтаматызацыі радыёлакацыённай роты, узвода, удакладніў П.Рагажэўскі. Па яго словах, гэтая прадукцыя вельмі цікавіць партнёраў Беларусі з КНР, а таксама з "тых краін, з якімі ў нас створаная прававая база ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва". Прадпрыемства "Камертон", паводле інфармацыі першага намесніка кіраўніка ГВПК прадставіць комплексную сістэму "Крэпасць" па барацьбе з угонамі і крадзяжамі транспартных сродкаў, абароны асобы і аператыўнага вызначэння месцазнаходжання аб`ектаў рознага прызначэння. "Крэпасць" – прадукцыя падвойнага прызначэння. Можа ўжывацца як у ваенных мэтах, так і ў мірных міністэрствамі ўнутраных спраў шматлікіх дзяржаў", – адзначыў суразмоўца агенцтва. УП канструктарскае бюро "Радар" прадставіць на выставе радыёлакацыённую станцыю метровага дыяпазону "Усход", паведаміў П.Рагажэўскі. Ён акцэнтаваў, што на кожным стэндзе прадугледжаная інфармацыя, як на ангельскай, так і на расейскай мове, падрыхтаваныя рэкламныя буклеты для ўдзельнікаў і госцяў. На беларускім прадпрыемстве "Тэтраэдр" "Інтэрфаксу" паведамілі, што маюць намер прадставіць на выставе шэраг сваіх распрацовак у галіне супрацьпаветранай абароны, у прыватнасці створаны "Тэтраэдрам аб`ектавы зенітны комплекс блізкага дзеяння, " які не мае аналагаў у свеце. Таксама "Тэтраэдр" мае намер выставіць на “Milex” варыянты мадэрнізацыі зенітных ракетных комплексаў "Пячора" і "Аса". Беларускае прадпрыемства “Мінатор-сэрвіс” мае намер прадставіць на выставе шэраг сваіх распрацовак у галіне бранятанкавай тэхнікі. На прадпрыемстве "Рособоронэкспорт" распавялі, Расея прадставіць на выставе сучасныя распрацоўкі ў галіне ўзбраенняў Сухапутных войскаў. Паводле паведамлення, якое паступіла ў "Інтэрфакс" у панядзелак, у Менску на расейскіх стэндах, у прыватнасці, будзе прадстаўленая ўся гама бранятанкавай тэхнікі расейскай вытворчасці, у тым ліку танкі Т-90С, Т-80У, Т-72М1, Т-55, ПТ-76Б, баявыя машыны пяхоты БМП-2, БМП-3, баявыя машыны дэсанта БМД- 2, БМД-3, браняваныя рамонтна-эвакуацыйныя машыны БРЭМ-80У, БРЭМ-К, БРЭМ-Л, інжынерная машына разграджэння ІМР, браняваная машына размініравання БМР-3М, а таксама танкавы мостаўкладальнік МТУ- 90. Акрамя таго, будуць прадстаўленыя сістэмы залпавага агню, самаходныя артылерыйскія прылады і гаўбіцы, супрацьтанкавыя ракетныя і зенітныя ракетна-гарматныя комплексы. Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з характарыстыкамі рэактыўных сістэм залпавага агню "Град", "Смерч", "Іскандэр-Э" і "Капустнік", самаходных гаўбіц "Мста-Б" і 2С19 "Мста-С", супрацьтанкавых ракетных комплексаў "Меціс-М". Традыцыйна вялікае месца ў расейскай экспазіцыі зойме стралковае ўзбраенне. У прыватнасці, у Менску будуць прадстаўленыя аўтаматы Калашнікава "сотай" серыі – 5,56-мм АК-101 і АК-102, 7,62-мм АК-103 і АК-104, кулямёты "Корд" і "Печенег", ручныя супрацьтанкавыя гранатамёты АГС-17 і АГС-30, 9-мм пісталеты СП-1 і СП-3, пісталет-кулямёт "Бізон-2", снайперскія вінтоўкі Драгунава СВД, разбуральнікі выбуховых прылад, разнастайныя снарады, стрэлы і патроны. В.Шаўчэнка паведаміў, што адзін з экспанентаў выставы – прадпрыемства "Кобра" з Швецыі прадэманструе шматфункцыянальнае абсталяванне, здольнае разрэзаць розныя цвёрдыя матэрыялы з дапамогай бруі вады. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што для зацікаўленых асоб прадугледжанае наведванне шэрагу абаронных прадпрыемстваў ВПК рэспублікі. Ён таксама паведаміў, што ў рамках выставы ў Менску запланаванае правядзенне 3 міжнароднай навуковай канферэнцыі па ваенна-тэхнічным праблемам, праблемам абароны і бяспекі, выкарыстанню тэхналогій падвойнага ўжывання. Генеральным спонсарам выставы "Milex-2007" выступіць беларускае прадпрыемства-спецэкспарцёр "Белтэхэкспорт". Фота yahoo.com
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|