Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе 15:10, 23/05/2007
24 траўня адбудзецца прэзентацыя штогадовага выданьня "Парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў 2006 годзе". Аналітычны агляд падрыхтаваны групай беларускіх праваабаронцаў на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэньняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама з адкрытых інфармацыйных крыніцаў. У зборніку прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне за мінулы год, прыведзены найбольш характэрныя факты парушэньняў грамадзянскіх правоў і свабодаў.
"Рэпрэсіі закранулі шырокія слаі насельніцтва. Як ніколі раней шмат было ўзбуджана крымінальных справаў супраць апанентаў дзеючага рэжыму, праведзена адміністратыўных працэсаў за ўдзел у мітынгах, пікетах і дэманстрацыях, за распаўсюд друкаваных матэрыялаў. Як ніколі шчыравала КДБ, накіраваўшы свае высілкі на нейтралізацыю актыўнасьці беларускіх грамадзянаў. Як ніколі шмат студэнтаў і працоўных страцілі вучобу і працу з-за сваіх грамадзка-палітычных меркаваньняў", - адзначана ў прадмове да зборніка.
У прэзентацыі аналітычнага агляду прымуць удзел укладальнікі кнігі, праваабаронцы, палітвязьні і лідэры "Маладога Фронту", якім прад`яўленае абвінавачаньне па крымінальным артыкуле 193-1 КК РБ.
Прэзентацыя пройдзе на сядзібе Партыі БНФ (вул. Машэрава, 8) 24 траўня а 15 гадзіне.