Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцер Бандарэнка: Краіны, з кіраўнікамі якіх сустракаецца Лукашэнка, неўзабаве пачынаюць бамбіць 11:50, 23/05/2007
Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі 21–22 траўня. Учора адбылася яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. “Я лічу, што сустрэча Лукашэнкі з прэзідэнтам Ірана Ахмадзінежадам стварае небяспечную сітуацыю для Беларусі. Прэзідэнт Ірана сёння ўспрымаецца шмат кім у свеце, як другі Гітлер. Ён неаднаразова пагражаў сцерці Ізраіль з зямлі. У самыя блізкія дні супраць Ірана Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый будуць прынятыя яшчэ больш жорсткія санкцыі. Ахмадзінежад зусім не добры чараўнік, які прыехаў дапамагчы беларускай эканоміцы вырашыць яе энергетычныя праблемы. Іран самым актыўным чынам рыхтуецца да вайны. Яго найперш цікавіць закуп зброі і ваенных тэхналогій. Замест таго, каб пачаць дэмакратызацыю ў краіне і наладзіць трывалыя і выгодныя стасункі з цывілізаванымі краінамі, Лукашэнка нязменна робіць стаўку на маргіналаў, падвяргаючы вялізнай небяспецы нашу краіну. І хачу нагадаць, што вельмі часта краіны, з кіраўнікамі якіх сустракаўся Лукашэнка, неўзабаве пачыналі бамбаваць”, – заявіў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка, падводзячы вынікі візіту Махмуда Ахмадзінежада ў Беларусь.