Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Задумацца над візітам Ірана ў Беларусь варта і Маскве, і Вашынгтону 09:54, 23/05/2007
Завяршыўся візіт прэзідэнта Ірана Ахмадзінежада ў Беларусь. Падпісаныя пагадненні аб эканамічным супрацоўніцтве. Аб значэнні і наступстве гэтай падзеі разважае аглядальнік “Маяка” Дзмітрый Шушарын.
Візіт Ахмадзінежада можна тлумачыць як яшчэ адзін довад на карысць таго, што Беларусь становіцца краінай-ізгоем. Такая выснова напрошваецца сама сабою, і нельга сказаць, што ён такі ўжо далёкі ад рэчаіснасці. Але, безумоўна, ім абмяжоўвацца нельга.
Усё значна сур`ёзней. У аснове знешняй палітыкі Аляксандра Лукашэнкі ляжаць амбіцыйныя і далёка ідучыя планы. У Расеі іх вельмі недаацэньваюць, хоць вядучыя беларускія палітолагі ўжо доўгі час спрабуюць растлумачыць расейскай экспертнай супольнасці, што бацька не такі просты, як шмат каму здаецца.
Яны нагадваюць, што летась была зробленая спроба рэфармаваць Рух недалучэння. Унутры гэтага руху сфармавалася ядро краін-лідэраў. Сярод іх Іран, Венесуэла, Беларусь, Куба. Іх падтрымлівае Кітай. У шматлікіх аспектах – Індыя і Бразілія.
Гэтае ядро бачыць Рух недалучэння ў якасці цесна інтэграванай супольнасці краін, здольных эканамічна і палітычна супрацьстаяць монапалярнаму свету. Застаецца дадаць, што летась у Менску пабываў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Так што праца ідзе.
Што ж тычыцца эканамічнага складальніка цяперашняга візіту, то Беларусь атрымае ў сваё распараджэнне радовішча ў Іране і пабудуе там уласны нафтаперапрацоўчы завод. Іран возьме ўдзел у шэрагу інвестыцыйных праектаў у Беларусі і, як і трэба было чакаць, закупіць высокатэхналагічную ваенную тэхніку. Хутчэй за ўсё, зенітныя ракетныя комплексы С-125.
І хоць беларускія эксперты сцвярджаюць, што на стасунках з Расеяй усё гэта не адаб`ецца, задумацца над наступствамі візіту іранскага прэзідэнта варта і ў Маскве, і ў Вашынгтоне.