Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былыя салдаты войска Хусейна спрабавалі перасекчы беларускую мяжу 12:15, 23/05/2007
Трое грамадзян Ірака былі затрыманыя 21 траўня вайскоўцамі Берасцейскай памежнай групы пры афармленні цягніка, які рухаўся з Расеі ў Польшчу.
Як паведамілі БелаПАН у Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі, былыя вайскоўцы іракскага войска спрабавалі выехаць у краіны Еўрапейскага Звязу, прад`явіўшы памежнаму нараду па праверцы дакументаў падробленыя нацыянальныя пашпарты Французскай Рэспублікі. Падчас разглядаў замежнікі паведамілі, што падробленыя дакументы яны набылі ў Маскве за 3.000 даляраў ЗША.
Цяпер затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Берасцейскай памежнай групы.