Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ні правоў, ні льгот, ні гарантый
01:31, 23/05/2007

Сёння “палата прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” плануе прыняць у двух чытаннях праект закону “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян”. Ён прадугледжвае ліквідаванне льгот для шэрагу катэгорый грамадзян, у тым ліку студэнтаў, пенсіянераў, інвалідаў, ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. У дзень магчымай адмены льгот у Менску павінны прайсці акцыі пратэсту. Менскія студэнты пагражалі прыйсці 23 траўня на плошчу Незалежнасці, да Дому ўрада, дзе засядае “палатка”. Планавалася таксама правядзенне акцый у іншых гарадах Беларусі.

Актыўней усяго адстойваюць свае правы моладзь і інваліды. Напярэдадні студэнты правялі некалькі мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі. У Менску моладзь прыйшла да Міністэрства адукацыі і, скінуўшы з сябе верхнюю вопратку, гучна заявіла “Падавіцеся вашымі льготамі!”. У канцы акцыі студэнты надзелі байкі з надпісам “За свабоду!” і сышлі.

20 траўня ў Менску моладзевыя актывісты таксама планавалі пратэставаць на плошчы Бангалор, аднак акцыя была забароненая Менгарвыканкамам. Тады маладыя людзі проста гулялі ў майках з надпісамі “Без ільгот” і папяровымі “заячымі” вушамі на галаве, што павінна было сімвалізаваць наступнае: пасля таго, як студэнтаў пазбавяць ільгот на праезд, усе студэнты з прычыны мізэрнай стыпендыі не ў стане будуць купляць праязныя талоны па поўным кошце. За гэты бяскрыўдны занятак усё роўна затрымалі больш за 20 чалавек. Праўда, хутка вызвалілі з прычыны адсутнасці складу правапарушэння.

Самай гучнай акцыяй стаў пратэст інвалідаў-вазочнікаў. 17 траўня яны правялі санкцыянаваную акцыю на плошчы Бангалор, а потым на калысках, часам нават па падарожнай частцы (!) паехалі з плошчы да будынка Адміністрацыі прэзідэнта, змешчанай у некалькіх кіламетрах, каб перадаць Аляксандру Лукашэнку петыцыю з патрабаваннем не адмяняць ільготы хворым людзям. Інвалідам спрабавалі перашкодзіць супрацоўнікі АМАПа, аднак спыніць людзей на вазочках нават у іх не хапіла духу.

Акцыі супраць адмены ільгот планавалася таксама правесці ў іншых гарадах Беларусі, аднак мясцовыя ўлады забаранялі правядзенне мітынгаў і пікетаў. У шэрагу гарадоў яны ўсё роўна адбыліся. Па ўсёй краіне ішоў збор подпісаў супраць адмены ільгот. Напрыклад, у “палату прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі перададзеныя больш за шэсць тысяч подпісаў толькі адных студэнтаў супраць адмены льгот.

Нагадаем, што ў новым законе “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян” плануецца захаваць асноўныя ільготы і гарантыі для людзей, якія маюць выбітныя заслугі перад дзяржавай альбо якім з прычыны свайго фізічнага стану і сацыяльнага становішча патрабуецца дзяржаўная падтрымка. Гэта Героі Савецкага Саюза, Героі сацыялістычнай працы, Героі Беларусі, поўныя героі ордэнаў Славы, Працоўнай славы, Бацькаўшчыны; інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; інваліды першай і другой груп, дзеці-інваліды; непаўналетнія жыхары ў зонах радыеактыўнага забруджвання.

Для астатніх катэгорый насельніцтва льготы будуць скасаваныя цалкам або часткова. Ільготы не будуць распаўсюджвацца на сям`ю льготніка – імі будзе карыстацца толькі ён сам.

Раней намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч заяўляла, што пасля адмены льгот дзяржава зэканоміць каля аднаго мільярда, але пры гэтым не стала ўдакладняць рублёў ці даляраў.

На прапанову прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый вынесці законапраект на ўсенароднае абмеркаванне Н.Пяткевіч заявіла: “Праект закона на ўсенароднае абмеркаванне выносіцца не будзе”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: