Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За пратэст супраць адмены льгот – арышт (Фота) 16:48, 23/05/2007
Моладзевых актывістаў Яна Міхайлава і Мікалая Коршунава будуць судзіць за правядзенне
сёння ў Менску акцыі пратэсту супраць адмены льгот для студэнтаў. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла праваабаронца Ірына Тоўсцік. Пасля прыняцця “палатай прадстаўнікоў” законапраекта аб адмене льгот, да будынка Дома ўрада на плошчы Незалежнасці прыйшлі некалькі дзесяткаў студэнтаў з самаробнымі плакатамі.
Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія дзяжурылі каля будынка Дома ўрада, адабралі ў маладых людзей плакаты, а потым пачалі затрымоўваць актывістаў. Яна Міхайлава і Мікалая Коршунава затрымалі, калі яны ўжо сыходзілі з плошчы Незалежнасці.
Маладых людзей адвезлі ў Маскоўскі РАУС у Менску. У дачыненні актывістаў складзены пратакол па арт. 23.34 – “парушэнне правіл правядзення масавых мерапрыемстваў”.
Міхайлава і Коршунава збіраюцца пакінуць на ноч у аддзяленні міліцыі, а заўтра судзіць.