Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Dziennik»: Барацьба супраць антэнаў – тыповы савецкі падыход
12:41, 23/05/2007

“Лукашэнка адбірае ў суайчыньнікаў антэны” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары масавай польскай газэты “Dziennik”. Газэта піша, што барацьба супраць спадарожнікавых антэнаў гэта “чарговы этап барацьбы Аляксандра Лукашэнкі за ўтрыманьне ўлады”.

“Змучаная нахабнай прапагандай Беларусь пачынае масава глядзець замежныя навіны. Пра тое, як насамрэч выглядае сьвет, беларусы даведваюцца хаця б расейскіх каналаў – колькасьць спадарожнікавых антэнаў увесь час расьце”, - піша “Dziennik”.

Як паведамляе «Радыё Свабода», газэта падае словы Аляксандра Мілінкевіча, які кажа, што ўлады забараняюць усталёўваць антэны не таму, што хочуць палепшыць эстэтычны выгляд будынкаў, але каб “не дапусьціць да беларусаў праўдзівую інфармацыю”.

Аўтарка праекту новага беларускамоўнага тэлебачаньня, якое пачне вяшчаньне з Польшчы праз некалькі месяцаў Агнешка Рамашэўска-Гузы кажа, што такія захады маюць паўплываць на спонсараў каналу – маўляў, навошта інвэставаць у тэлебачаньне, якое нельга будзе глядзець.

“Dziennik” піша, што прадстаўнікі ўладаў неафіцыйна пацьвярджаюць гэтую інфармацыю.

“Мясцовыя чыноўнікі пагражаюць штрафамі і накіроўваюць па атрыманьне адпаведнага дазволу на ўстаноўку антэны ў аддзел архітэктуры. Тыповы савецкі прыём. Мы спраўдзілі ў аддзеле архітэктуры Менску няма нікога, хто меўся б займацца выдачай такіх дазволаў”, - напісаў польскі штодзёньнік.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: