Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадстаўнік Еўракамісіі: «Пазбаўленне прэферэнцый звязанае з правамі прафсаюзаў» 15:27, 23/05/2007
“Механізм Генеральнай сістэмы прэферэнцый ніякім чынам не звязаны з палітычнымі зняволенымі. Ён звязаны з абаронай правоў прафсаюзаў і захаваннем правіл Міжнароднай арганізацыі працы. Рашэнне аб выключэнні Беларусі з Генеральнай сістэмы прэферэнцый з адтэрміноўкай уступлення ў сілу на шэсць месяцаў. І перагляд гэтага рашэння можа адбыцца толькі на падставе новага рашэння, якое будзе заснаванае на новым дакладзе Міжнароднай арганізацыі працы ў чэрвені гэтага года. Калі ў дакладзе будзе адзначаны дастатковы прагрэс у рэалізацыі правоў прафсаюзаў у Беларусі, то Рада ЕЗ можа прыняць рашэнне, якое адмяняе папярэдняе аб выключэнні Беларусі з ГСП”, – заявіў падчас анлайн-канферэнцыі на “Белорусских новостях” каардынатар стасункаў з Беларуссю прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.
Нагадаем, што ўчора ў Менску былі датэрмінова вызваленыя два палітвязні – Мікалай Статкевіч і Павал Севярынец. У краіне працягваюць знаходзіцца ў зняволенні або абмежаваныя ў свабодзе такія палітычныя і грамадскія дзеячы як лідэр “Маладога Фронту” Зміцер Дашкевіч, былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін, апазіцыйны лідэр Андрэй Клімаў, моладзевы актывіст Артур Фінькевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, лідэры прадпрымальнікаў Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч.