Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міністра абароны Судана зацікавілі беларускія ракеты 12:48, 23/05/2007
Міністр абароны Судана генерал-лейтэнант Абдэльрахім Мухамед Хусэйн, наведваючы выставу ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі “MILEX-2007” у аўторак у Менску, асоба зацікавіўся сродкамі супрацьпаветранай абароны.
"Добрае ўражанне на мяне зрабілі сродкі СПА. Шмат з таго, што было прадстаўленае, хацелася б набыць", – сказаў ён, адказваючы на пытанне "Інтэрфакса".
Суданскі міністр таксама адзначыў высокую ступень беларуска-суданскага вайсковага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. "У нас даўнія стасункі, і спадзяемся, што яны будуць далей развівацца", – сказаў ён.