Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яшчэ адзін арганізатар “Чарнобыльскага шляха” аштрафаваны 13:50, 23/05/2007
Намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Сідарэвіч 23 траўня аштрафаваны судом Савецкага раёна сталіцы на 25 базавых велічынь (775 тысяч рублёў).
Палітык пакараны «за арганізацыю несанкцыянаванага вулічнага мерапрыемства». Маецца на ўвазе «Чарнобыльскі шлях», адным з заяўнікаў якога быў Анатоль Сідарэвіч.
Нагадаем, раней ужо былі аштрафаваныя арганізатары акцыі Валянціна Палевікова, Юрась Зянковіч і Аляксей Янукевіч.