Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 2324 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Страйк механізатараў спынены, але часова
11:09, 23/05/2007

Сёння механізатары сельскага кааператыва “Варняны” Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці выйшлі на працу. У 19.00 мусіць прайсці сход з удзелам працоўных, кіраўніцтва кааператыва і начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркай Астравецкага райвыканкама Адама Кавалько.

“Мы вырашылі выйсці на працу. Шмат людзей запалохалі, на шматлікіх націснулі, так што большасць з нас вырашылі выйсці на працу. Сёння будзе сход. Што на ім будзе абмяркоўвацца – выкананне нашых патрабаванняў ці наадварот – наша звальненне – невядома. Не выключана, што самых актыўных з нас звольняць. Але мы будзем пратэставаць, калі такое здарыцца. Так што пра планы на будучыню будзем ведаць сёння ўвечары”, – паведаміў адзін з удзельнікаў страйку прэс-цэнтру Хартыі’97.

43 механізатары сельскага кааператыва “Варняны” Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці 21 траўня абвясцілі страйк і адмовіліся выходзіць у поле. Пратэст выкліканы пазапраўнымі звальненнямі, нявыплатамі прэмій і зразаннямі зарплаты, якія практыкуе цяперашняе кіраўніцтва СПК “Варняны”.

Механізатары патрабуюць, каб старшыня кааператыва “Варняны” Уладзіслаў Рук напісаў заяву аб звальненні. Метады кіравання Рука механізатары лічаць пазапраўнымі. На іх думку, старшыня кааператыва не займаецца развіццём прадпрыемства, а аддае перавагу эканоміі сродкаў за кошт зарплаты працоўных.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: