Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Студэнты спрабуюць правесці акцыю супраць прыняцця закона аб ільготах 12:38, 23/05/2007
Група студэнтаў у Менску насупраць будынка “парламента” на плошчы Незалежнасці спрабуе правесці акцыю супраць прыняцця новага закона аб ільготах, які прадугледжвае адмену значнай колькасці льгот для студэнтаў.
Некалькі дзесяткаў студэнтаў з намаляваным ад рукі плакатам сабраліся на плошчы Незалежнасці, аднак былі змушаныя разысціся ў сувязі з настойлівымі патрабаваннямі асоб у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі і забралі ў студэнтаў плакат.