Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падчас візіту Ахмадзінежада ў Менск знайшлі трацілавыя шашкі 10:11, 23/05/2007
800 грамаў трацілу валяліся ў шасцістах метрах ад шляху руху прэзідэнцкага картэжу.
21 траўня пачаўся афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта Ірана. У той час як машыны з Ахмадзінежадам і суправаджаючымі яго асобамі несліся з аэрапорта па праспекце Незалежнасці, у дзяжурцы Першамайскага РУУС сядзеў сціплы брамнік ЖЭС-29. Ён прыйшоў распавесці пра дзіўныя прадметы, знойдзеныя падчас уборкі тэрыторыі каля дзіцячай пляцоўкі ля дома №37 па вуліцы Славінскага.
Гэты дом размешчаны ў шасцістах метрах ад праспекта Незалежнасці. А напярэдадні, у нядзелю, у двары суседняга №39 дому была знойдзеная трацілавая шашка вагай 200 грамаў. Брамнік жа сцвярджаў, што на даручанай яму тэрыторыі ляжаць яшчэ дзве. На месца тэрмінова выбыла група размініравання спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам “Алмаз”.
Як паведамілі «КП в Беларуси» ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама, у дадзеным месцы сапраўды былі знойдзеныя і канфіскаваныя дзве трацілавыя шашкі вагай 200 і 400 грамаў. Такім чынам, сумарная вага знойдзенага трацілу склала 800 грамаў. Міліцыя цяпер праводзіць праверку, каб высветліць, адкуль жа ён узяўся. Па адной з версій, трацілавыя шашкі страцілі мясцовыя рыбакі-браканьеры. Пры высоўванні іншых версій у праваахоўнікаў аднімаецца мова.