Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
13 актывістаў утрымліваюць у міліцэйскім пастарунку ў Гародні 17:13, 24/05/2007
Як стала вядома ПЦ "Вясна", сёньня ў Гародні зноў былі затрыманыя актывісты грамадзкага руху ў абарону архітэктуры старога гораду.
15 чалавек, галоўным чынам моладзь, сабраліся па вуліцы Міхася Васілька і сталі з расьцяжкамі, на якіх патрабавалася спыніць разбуральныя працы. Па словах аднаго з удзельнікаў акцыі Алеся Залеўскага яны імкнуліся спыніць разбурэньне будынку былога паравога млыну, які нават не значыўся ў пляне на зьнішчэньне. Міліцыянты абяцалі ўдзельнікам мірнага пратэсту, што прыйдзе адзін зь інжынэраў і растлумачыць у чым сутнасьць такіх дзеяньняў.
У выніку ж 13 удзельнікаў абароны старога гораду былі затрыманыя, зараз яны знаходзяцца ў пастарунку гарадзенскага Ленінскага РАУС.