|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Дзверы беларускіх прадпрыемстваў расчыненыя для алкаголікаў 17:30, 24/05/2007 У гэтым выпадку мясцовы цэнтр занятасці абавязаны працаўладкаваць такога чалавека, каб той кампенсаваў затраты дзяржавы на ўтрыманне ягоных дзяцей. Іначай – можна атрымаць штраф. А працадаўца, у сваю чаргу, не можа яго звольніць. З 1 студзеня ў цэнтрах занятасці з’явіліся спісы прадпрыемстваў, якія абавязаныя забяспечыць працай нядбайных бацькоў. У гэтым спісе як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя прадпрыемствы. “Існуе браня прыёму на працу ў колькасці 450 працоўных месцаў. І 338 арганізацый, на якія ўскладаецца адказнасць па працаўладкаванні абавязаных асобаў. Гэта могуць быць арганізацыі рознай формы ўласнасці. Крытэрый, па якім адбіраліся прадпрыемствы, – гэта масавая патрэба ў работніках перш за ўсё некваліфікаванай працы”, -- паведаміла “Еўрапейскаму радыё” прадстаўнік Упраўлення занятасці насельніцтва г.Мінску Ала Пучко. Незразумела тады, якім чынам у гэты спіс патрапіла прыватнае гандлёвае прадпрыемства “Мірна”. “Да нас зараз ніхто не працаўладкоўваецца, таму што вольных працоўных месцаў няма. У нас такая спецыфіка, што нам патрэбныя толькі спецыялісты. Мы займаемся мантажом сістэм вентыляцыі”, -- паведамілі “Еўрапейскаму радыё” непасрэдна на фірме. А вось на Мінскім аўтамабільным заводзе, да прыкладу, патрэбныя розныя работнікі. Аднак нават для такога прамысловага гіганта працаўладкаваных дармаедаў аказалася зашмат. “Да нас павінныя былі паступіць 15 чалавек, згодна з разнарадкай службы занятасці. Але на сёння ў нас ужо 19 чалавек. Згодна з указам прэзідэнта, мы павінны аформіць іх на працу на наступны дзень пасля накіравання службы занятасці. На працягу аднаго дня немагчыма зрабіць афармленне”, -- гаворыць кіраўнік аддзела рабочых кадраў МАЗа Віктар Елізаранка. Аднак прадпрыемствы выкручваюцца, выдзяляюць месцы згодна з працоўнай кніжкай абавязанага (калі такая ёсць). Але вельмі часта здараецца, што тыя не з’яўляюцца на працу. Хаця нават пры спраўным наведванні працы аплаціць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей няпроста. Штомесяц дзяржава выдаткоўвае больш за мільён рублёў на ўтрыманне аднаго дзіцяці ў інтэрнаце. “Бываюць такія унікальныя выпадкі, калі ў чалавека 5 дзяцей. І трэба пагасіць запазыку дзяржаве. Велізарныя грошы. Ну дзе рэальна можна прапанаваць такую зарплату чалавеку, у якога на твары напісаная яго складаная біяграфія?Прыходзіць кабета. Сядае ножка за ножку. І кажа: “Вашыя праблемы. Працаўладкоўвайце! Куды хочаце!” Прапіскі няма, нічога няма”, -- кажа кіраўніца аддзелу інфармацыйнай работы Упраўлення занятасці насельніцтва Мінску Іна Сямёнава. Натуральна, што такія грошы за 6 месяцаў (а менавіта такі тэрмін даецца па законе) чалавеку нават у сталіцы зарабіць вельмі цяжка. Тады абавязанага мусяць перанакіраваць на іншую працу. І так па коле. Нядаўна прэзідэнт загадаў праверыць, як выконваецца ягоны дэкрэт аб дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем’ях. Мясцовыя выканкамы і цэнтры занятасці актывізаваліся. Са студзеня да красавіка ва ўпраўленне занятасці Мінску “звярнуліся” 656 чалавек. 466 з іх працаўладкавалі. Астатнія чакаюць сваёй чаргі. Толькі вось ці чакаюць?..
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|