Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гародні падчас абароны будынкаў ад руйнаваньня затрыманы людзі 14:30, 24/05/2007
У Гародні ў гэты час разбураюць стары паравы млын на вуліцы Міхася Васілька. Прадстаўнік жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёну паведаміў, што ім даручылі гэта зрабіць гарадзкія ўлады, паколькі прынятае рашэньне аб разбурэньні гмаху з прычыны яго аварыйнага стану. Між тым, як распавялі прэс-цэнтру Хартыі’97 гарадзенскія актывісты, некалькі чалавек былі затрыманыя падчас спробы не дазволіць руйнаваць будынак. Зараз яны знаходзяцца ў Ленінскім РАУСе горада.
У адміністрацыі Ленінскага раёну Гародні “Радыё Свабода” паведамілі, што рашэньня аб тым, што будзе пабудавана на месцы паравога млыну, пакуль няма. Раней да гарадзкіх уладаў зьвярталіся прадстаўнікі амбасады Літвы ў Беларусі з просьбай дазволіць ім выкупіць будынак старога млыну. Яна плянавалі выкарыстаць яго для пашырэньня Генэральнага консульства Літоўскай Рэспублікі. Яно пакуль што месьціцца ў цокальным паверсе жылога дому.