Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія пісьменнікі пратэстуюць супраць ліквідавання Літфонду 12:54, 24/05/2007
Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) рашуча пратэстуе супраць несправядлівага, паспешнага рашэння Вярхоўнага суду аб ліквідацыі Беларускага літаратурнага фонду (БЛФ). Пра гэта гаворыцца ў заяве рады, падпісанай народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам, старшынёй СБП Алесем Пашкевічам і яго першым намеснікам Барысам Сачанкам. Нагадаем, рашэнне Вярхоўнага суду аб ліквідацыі БЛФ было прынятае суддзём Валерыем Самалюком 4 траўня.
У заяве рады СБП сярод іншага адзначаецца, што "грамадска-літаратурны імідж нашай краіны губіцца подпісам аднаго чалавека – суддзі, якія з грубымі парушэннямі працэсуальнага і маёмаснага права вынес рашэнне аб ліквідацыі ГА "Беллітфонд". Згаданае наносіць нашаму правасуддзю непапраўныя страты. Ніякія запэўненні ў аб`ектыўнасці і справядлівасці Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь не ўспрымаюцца пасля таго, што адбылося", паведамляе БелаПАН.
Аўтары заявы нагадваюць, што Беллітфонд з’яўляецца самай старэйшай і аўтарытэтнай грамадскай арганізацыяй, заснаванай у 1930-я гады. У яе станаўленне занеслі ўклад класікі беларускай літаратуры, у тым ліку Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч. "Беларуская літаратура – адна з самых важкіх частак грамадскага жыцця нашай краіны, захавальніца і стваральніца роднай мовы. Дзякуючы найперш шматлікім пакаленням пісьменнікаў, якія за беларускую нацыянальную ідэю, за нашу дзяржаўнасць пакутавалі і гінулі ў сталінскім ГУЛАГу, мужна, самааддана адстойвалі іх у гады Вялікай Айчыннай вайны, сёння на карце свету ёсць суверэнная краіна, імя якой – Рэспубліка Беларусь", – гаворыцца ў заяве.
Рада СБП нагадвае, што з прыбытку ад кніг, выдадзеных беларускімі пісьменнікамі, ішлі грашовыя адлічэнні не толькі ў Беллітфонд для дапамогі літаратарам, іх лячэння і аздараўлення, але і ў бюджэт краіны.