Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мастакі супраць разбурэння Гародні 10:04, 24/05/2007
Да грамадзянскай кампаніі “Выратуем Гародню” далучаюцца беларускія і замежныя мастакі. 10 чэрвеня ў Гродна адбудзецца адкрыты мастацкі пленэр-акцыя “Мастакі супраць разбурэння Гародні”.
На сённяшні дзень згоду ўзяць удзел у пленэры ўжо выказалі больш за 20 айчынных мастакоў, між іншага, Алесь Пушкін, Аляксей Марачкін, Міхал Анемпадыстаў. Чакаецца таксама прыезд групы творцаў з краін Еўрасаюза.
Мастакі пакінуць на палотнах выявы Старога гораду, гістарычныя будынкі, якія гарадзенскія ўлады вызначылі пад знос.