Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксей Шыдлоўскі: «Удзелу ў цяперашнім кангрэсе я браць не буду» 11:35, 24/05/2007
26-27 траўня ў Беларусі адбудзецца Кангрэс дэмакратычных сілаў. Дэлегаты на гэтае мерапрыемства адбіраліся вельмі дбайна, удзел у ім возьмуць у асноўным сябры палітычных партый. Але паведамляецца, што вольны ўваход на кангрэс будуць мець былыя палітвязні. Між іншым, самі яны даведаліся аб гэтым толькі з СМІ. “З аднаго боку я маю безумоўна станоучае стаўленне да таго факту што мяне і іншых палітзняволеных аўтаматычна зрабілі дэлегатамі мерапрыемтсва, у данным выпадку кангрэсу. З іншага, чамусці я і іншыя вымушаны даведвацца аб гэтым ад журналістаў, а не ад аргкамітэту. Вельмі верагодны што некаторыя з сьпісу 28-мі яшчэ не ведаюць што яны дэлегаты. Датычна маёй пазыцыі, магу паведаміць што удзелу ў цяперашнім кангрэсе я браць не буду па ўласных меркаваннях. Я просто не бачу на цяперашні момант палітычнай патрэбы ў яго правядзеньні, і ацэньваю толькі як унутрыпартыйныя разборкі, не маючыя ніякіх адносінаў да зьмянення сытуацыі ў краіне. Я, як чалавек беспартыйны, у данным выпадку правяду выходныя з сям’ёй,” – заявіў моладзевы лідэр, былы пралітвязень Аляксей Шыдлоўскі ў інтэрв’ю прэс-цэнту Хартыі’97.