Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У народу льготы адабралі, "дэпутатам" — пакінулі
15:31, 24/05/2007

Закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзянаў”, ухвалены напярэдадні “палатай прадстаўнікоў”, закране практычна ўсе катэгорыі грамадзянаў, апроч саміх “дэпутатаў”. “Дэпутаты”, якія ўчора амаль аднагалосна выказаліся за пазбаўленьне льготаў больш як пяці мільёнаў беларускіх грамадзянаў, пытаньня пра свае дэпутацкія льготы не абмяркоўвалі.

Экс-дэпутат Парфяновіч: “У дэпутатаў — істотныя льготы”

Былы дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Уладзімер Парфяновіч перакананы, што ў дэпутатаў павінна быць толькі адна льгота:

“Адна льгота можа быць у дэпутата — зарплата. Таму яны перадусім павінны былі адмовіцца ад таго, што маюць, апроч заробку. І ўжо пасьля гэтага прымаць закон. Тады словы прынамсі не разыходзіліся б са справай”, -- паведаміў палітык “Радыё Свабода”.

На пытаньне наколькі істотныя льготы ў “дэпутатаў”, Парфяновіч адказаў:

“Дастаткова істотныя гэтыя льготы, яны ёсьць. Але тут можна сказаць і інакш. Відавочна, мала ў людзей яшчэ забіраюць. Павінны, мабыць, забраць усё, пакінуць толькі майткі. А можа і майткі сьцягнуць — вось тады можа штосьці зьменіцца ў мазгах нашых людзей”.

Фармальна “дэпутаты”, якія працуюць на прафэсійнай аснове, ня могуць сумяшчаць “дэпутацтва” зь іншай дзейнасьцю, якая аплачваецца. Выключэньне — выкладчыцкая, навуковая ды некаторая іншая творчасьць.

Учора намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Пяткевіч заявіла, што “спэкуляцыі на тэме льготаў чыноўнікаў” беспадстаўныя. Яна сказала, што яшчэ ў 1994 годзе, пасьля ўводу інстытуту прэзыдэнцтва, спэцабслугоўваньне ды іншыя праявы былі скасаваныя. І цяпер, паводле Пяткевіч, у Беларусі чыноўнікі “ня маюць ніякіх асаблівых ільготаў”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: