Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АБСЕ: Беларусь, Украіну і Малдову чакаюць экалагічныя праблемы 15:56, 24/05/2007
У Празе прайшоў Эканамічны і Экалагічны форум па ахове навакольнага асяроддзя, на якім быў заслуханы даклад "Ахова навакольнага асяроддзя: ператварэнне пагрозы ў супрацоўніцтва". Галоўнай тэмай дакладу стала экалагічная сітуацыя ў Беларусі, Малдове і Украіне. На думку складальнікаў дакладу, тры краіны знаходзяцца на мяжы экалагічнага крызіс.
Па словах экспертаў, Украіна і Беларусь усё яшчэ выпрабоўваюць цяжкія наступствы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таксама міжнародныя эксперты лічаць, што вялікія запасы ўзбраенняў, якія патрабуюць ліквідацыі, могуць стаць прычынай не меншай небяспекі для гэтых краін, паведамляе “Telegraf.by”.
Паводле інфармацыі складальнікаў справаздачы, у Беларусі дагэтуль вялікая колькасць таксічных і радыеактыўных матэрыялаў, перанятых ад Савецкага Саюза. Таксама ў краіне з 300 тыс. га палігонаў 200 тыс. га займаюць лясы, шмат з якіх ужо выведзеныя з вайсковага карыстання, але не абясшкоджаныя на належным узроўні. Такія лясы забруджаныя нафтапрадуктамі, а шматлікія з іх падвергнуліся моцнаму электрамагнітнаму выпраменьванню. Акрамя таго эксперты налічылі ў Беларусі каля васьмі тысяч тон пестыцыдаў з мінулым тэрмінам прыдатнасці.
Ва Украіне ад 5% да 10% ваенных складоў патрабуюцца ў капітальным рамонце. Малдова дагэтуль захоўвае 20 тыс. тон узбраенняў і боепрыпасаў, складаваных на чыгуначнай станцыі Каўбасна ў Прыднястроўе.
Даклад падрыхтаваны сумесна АБСЕ, ААН, НАТА і Рэгіянальным экалагічным цэнтрам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. У сваю чаргу Іспанія прадставіла на форуме стратэгію аховы навакольнага асяроддзя, якая павінна будзе цягам года абмяркоўвацца і прынятая як асноўная стратэгія ў рэгіёне па захаванні экалогіі.
"Надышоў час дзейнічаць", – заявіў на завяршэнні форума міністр замежных спраў Іспаніі Мігель Ангель Марацінас, адзначыўшы, што АБСЕ мусіць надаваць больш увагі экалогіі, не дубліруючы але супрацоўнічаючы з іншымі арганізацыямі.