|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Крамбамбуля Святочная»: перамога пазітыва (Фота) 13:50, 24/05/2007
-- За першыя 2,5 гады існанавання "Крамбамбуля" выдала тры альбомы. Рэліз апошняга з іх, “Радыё Крамбамбуля 0,33 FМ", адбыўся яшчэ прыканцы 2004 года, разам з абяцаннем хуткага выдання наступнай плыткі – “Крамбамбулі Святочнай". Але выйшла чацвёртая студыйная праца калектыва толькі зараз, праз 2,5 гады. З натурыльным пытаннем “чаму так?” мы звярнулісья да лідэра ансамбля Лявона Вольскага. — Насамрэч прычынаў вельмі шмат, унутраных ды знешніх. Але ёсць ва ўсім гэтым і нейкая глабальная логіка: за першыя 2-3 гады мы значна перавыканалі творчы план і трэба было неяк адыйсці ад гэткай “стаханаўскай” гонкі, каб зрабіць нешта вартаснае. “Крамбамбуля Святочная” – гэта практычна першая плытка, над якой мы маглі працаваць колькі нам хацелася. Не было нейкіх абмежаванняў па часе на студыі, як гэта было з першым альбомам, ды мы самі нікуды не гналіся, як гэта было з другім і трэцім дыскамі. -- Але усё роўна неяк дзіўна атрымалася - адначасова з’явіліся і новы альбом, і складанка лепшых песень… -- Разумееце, калі мы пабачылі, што альбом гатовы, вырашылі не цягнуць з выданнем, нягледзячы на "бэст”, прымеркаваны да 5-годдзя. За два гады вельмі надакучыла адказываць на пытанне “калі ўжо новы альбом”, і яшчэ 3-4 месяцы гэтых роспытаў было б вельмі цяжка вытрымаць. Ды й на канцэртах новыя песні мы граць практычна не моглі без выдання альбома. -- Наколькі я разумею, атрымалася, што заўчаснае абвяшчэнне канцэпцыі “Святочнага” альбома значна апярэдзіла творчую працу над ім і склала пэўны псіхалагічны ціск… -- Так. Мы самі сябе загналі ў кут. На момант абвяшчэння канцэпцыі ў нас было дзве песні (“23 феўраля” і “Дарагія жэншчыны”, якія яшчэ да пачатку нармальнай працы над гэтам дыскам нам самім ужо абрыдлі. Мы нават на канцэртаха іх зараз выконваем толькі калі запрашаюць пад гэтыя святы. Гэткім чынам, мы пачыналі працу над дыскам з нуля. -- Цікава, але “Крамбамбуля Святочная” – гэта першы альбом гурта з часоў вашай дэбютнай плыткі “Паўлітра добрага настрою” (2002), запісаны без запрошаных вакалістаў… -- Адкажу сумленна – гэта не наўмысна. Мы хацелі зрабіцт нешта з Сяргеем Міхалком, але ён увесь час заняты новым альбомам “Ляпісаў”, і турбаваць яго нам было неяк няёмнка. Тем не менш, мне падаецца, што пэўны плюс в гэтым ёсць. Атрымалася нейкае вятранне да каранёў. -- Мабыць, тым больш сімвалічна, што на дыску вылучаецца “Без цябе”, якая па настроі нагадвае “Абсэнт”. -- Так, падабенства паміж імі сапраўды ёсць. Песня прысвечана 14 лютага, у першапачатковай версіі была недзе паміж Фрэнкам Сінатрам ды французскім шансонам, але ўсе музыкі былі супраць, і мы зрабілі новую аранжыроўку. Дык вось, ва ўсіх гэтых франзускіх песнях ёсць такі “мажорчык”, флёр, лёгкі сум. Мабыць, таму “Без цябе” неяк падобна да “Абсэнту” – па нейкіх франзускіх рамантычных каранях. А вылучаецца яшчэ таму, што гэта адзіная больш-менш сур’ёзная песня на альбоме. -- Між тым, у музычным сэнсе “Крамбамбуля Святочная”. Нягледзячы на асобныя паралелі з папярэлнімі альбомамі, зусім іншаяю у чым вы бачыце розніцу? -- Ведаеце, нечакана на гэтым дыску ў “Крамбамбулі” з’явілася больш рокавасці. Бо ў мінулым, калі ўзяць тое ж “Безалкагольнае піва”, гэта была больш стылізацыя. Яшчэ гэтым разам у шмат якіх песнях, на мой погляд, нават патыхае Англіяй, не ведаю чаму. Тая ж “Дзень дурня” нагадвае Beatles “Fool On The Hill”. Наогул, на мой погляд, гэта самы эклектычны альбом ў нашай гісторыі, не такі хіт-арыентаваны, і таму шмат каму ён падабаецца не з першага праслухоўвання. Але падабаецца, і гэта добра. -- Мне падалося, што альбом нейкі эклектычны не толькі па музыцы, але і па настроі – ад шалёнаг8а смеху да рэдкай, але заўважнай дэпрэсіі… -- Галоўная прычына – ў саміх святах. Яны вельмі розныя, як і наша стаўленне да іх. Калі разглядаць іх на бытавым узроўні, дык нічога – проста выхадныя. Але калі спяваеш пра іх, заглядаеш у іх гісторыю і сучасныя іх праявы, дык часам робіцца вельмі сумна. Галоўнае, што пазытыву значна больш, ён перамагае. -- Што далей? -- У нашых умовах планаваць цяжка, але ідэяў і тэмаў хапае. Канцэртаў, нягледзячы на вядомыя недарэчнасці з публічнымі выступамі, таксама. Толькі трэба больш не авяшчаць канцэпцыю раней за напісанне песень і ўсё будзе добра. ![]() ![]() ![]() Хлеб-соль, как паложана ![]() Пры ўваходдзе дэгустацыя савецкіх дэлікатэсаў ![]() Адразу за дзьвярыма -- швайцар ![]() Пакуль Вольскі даваў рады з мабільнікам, "піонэр" паўтараў словы "рэчоўкі", але на фразе пра барацьбу з п`янствам і алкагалізмам захіхікаў, і канцоўка патанула ў агульным рогаце ![]() "Крамбамбульцы" былі прэўкрасны як заўжды, праўда гуку было зашмат. А яшчэ парадавала скрыпачка ў некаторых песьнях ![]() Фота abrykos.livejournal.com
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|