Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сэнат Польшчы патрабуе спыніць перасьлед актывістаў «Маладога Фронта»
18:36, 24/05/2007

Камісія ў правах чалавека польскага Сэнату заклікала беларускія ўлады спыніць перасьлед актывістаў “Маладога фронту”. Паводле сэнатараў, калі актывістаў асудзяць, то судзьдзяў, якія гэта ўчыняць, могуць чакаць санкцыі – забарона на ўезд на тэрыторыю Польшчы і Эўразьвязу.

У прынятай аднагалосна ўхвале Камісіі гаворыцца, што рэпрэсіі супраць актывістаў “Маладога фронту” – гэта парушэньне правоў чалавека, а прычына працэсу над імі, які пачнецца ў панядзелак, – палітычная помста беларускіх уладаў маладафронтаўцам за “пашырэньне дэмакратычных ідэяў”.

“Арышты і прысуды па 2–3 гады для людзей ў сытуацыі, калі яны афіцыйна тры разы спрабавалі зарэгістраваць сваю арганізацыю, а ім адмаўлялі, гэта скандал. Гэта парушэньне Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Беларусь ратыфікавала Дэклярацыю і Міжнародны пакт аб палітычных і грамадзянскіх правах і абавязаная іх датрымлівацца. Мы хочам нагадаць пра гэта беларускім уладам”, -- паведаміў “Радыё Свабода” старшыня Камісіі сэнатар Збігнеў Рамашэўскі.

Сэнатары заклікалі беларускія ўлады спыніць перасьлед актывістаў “Маладога фронту”. Хоць гэта не ў кампэтэнцыі Сэнату, але, паводле Зьбігнева Рамашэўскага, у адваротным выпадку сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы і Эўразьвязу павінен быць пашыраны.

“Я лічу, што і адпаведныя эўразьвязаўскія ворганы і польскія, будуць намагацца зрабіць гэта. Рашэньне аб забароне на ўезд беларускіх чыноўнікаў на тэрыторыю Эўразьвязу ўжо ёсьць, толькі застаецца пытаньне пашырэньня гэтага сьпісу”, -- паведаміў Рамашэўскі.

Беларускамоўная вэрсія тэксту ўхвалы Камісіі правоў чалавека Сэнату знаходзіцца на інтэрнэт-старонцы www.reakcya.eu




напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: