Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прафсаюз РЭП: Урад не выканаў рэкамендацый МАП
10:52, 24/05/2007

Прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) выступіў з заявай з нагоды магчымага пазбаўлення Беларусі гандлёвых прэферэнцый. "21 чэрвеня 2007 года ўступае ў сілу рашэнне Камісіі Еўразвяза (ЕЗ) аб пазбаўленні Беларусі гандлёвых прэферэнцый у сувязі з парушэннем правоў працаўнікоў і прафсаюзаў. Засталося не так шмат часу для выканання рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) па ліквідаванні парушэнняў правоў прафсаюзаў, але, на жаль, сёння можна канстатаваць, што ўрад Беларусі амаль нічога не зрабіў па выкананні гэтых рэкамендацый", – адзначаецца ў заяве.

У дакуменце пералічваюцца апошнія выпадкі парушэнняў правоў працаўнікоў з боку ўлады:

– свядома, на працягу шматлікіх гадоў не ставяцца на ўлік у мясцовых выканаўча-распарадчых органах першасныя прафсаюзныя арганізацыі прафсаюза РЭП у Магілёве, Гародня, Менску, што пазбаўляе іх права легалізаваць сваю дзейнасць па абароне правоў сябраў прафсаюза. Па-ранейшаму падвяргаюцца пераследу працаўнікі-сябры прафсаюзаў, якія не ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў (ФПБ);

– сяброўства ў незалежным прафсаюзе з`яўляецца першапрычынай непадаўжэння кантрактаў, нягледзячы на высокую кваліфікацыю працаўнікоў;

– пад ціск адміністрацыі гарадоў і абласцей трапляюць арэндадаўцы, якія выдзелілі памяшканні для офісаў незалежным прафсаюзным арганізацыям;

– апошнім часам урад актыўна ініцыюе праект Закона аб прафсаюзах, з прыняццем якога незалежныя прафсаюзы практычна спыняць сваё існаванне.

Прафсаюз РЭП звяртае ўвагу на тое, што на фоне шматгадовага невыканання ўрадам рэкамендацый МАП, ФПБ арганізавала кампанію супраць рашэння ЕЗ аб часовым выключэнні Беларусі з сістэмы гандлёвых прэферэнцый.

"Прафсаюзныя правадыры" з ФПБ не кажуць праўды сваім сябрам прафсаюза, што гандлёвыя прэферэнцыі – гэта памяншэнне гандлёвых пошлін на экспартную прадукцыю, свайго роду прэмія, якую ўсталяваў Еўразвяз для краін, якія захоўваюць правы працаўнікоў і прафсаюзаў. У момант, калі замаячыла перспектыва эканамічных санкцый, службоўцы ад прафсаюзаў "добраахвотна-прымусова" прапаноўваюць сяброўскім арганізацыям выказаць непакой з нагоды магчымага падзення прыбыткаў працаўнікоў, паніжэння сацыяльных гарантый і г.д.. і накіраваць адпаведныя аднастайныя звароты ў МАП і яшчэ туды, куды загадаюць", – заяўляюць у прафсаюзе РЭП.

"Пазбаўленне гандлёвых прэферэнцый негатыўна можа адбіцца на эканоміцы краіны. Прычыны і вінаватыя ў эканамічных стратах вядомыя. Гэта безадказная шматгадовая палітыка ўлада заможных, звязаная з парушэннем законных правоў працаўнікоў і прафсаюзаў. Менавіта на дзяржаўныя і ўрадавыя органы кладзецца ўся адказнасць за нанесеную шкоду эканоміцы і іміджу краіны", – падкрэсліваецца ў заяве прэзідыума прафсаюза РЭП.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: