Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Балыкін: «Ніхто не гарантуе, што ў нашай краіне не пачнецца абвал рубля»
16:36, 24/05/2007

Кошт квадратнага метра жылля ў Менску пераваліў за $2 тыс і па прагнозах аналітыкаў будзе расці далей. Беларускі ўрад мае намер утаймаваць рост цэнаў, але эксперты не ўпэўненыя ў поспеху ўлад.

Аляксандр – будаўнік. Займаецца рамонтам жылля ў Менску і пры гэтым лічыць, што сёння “неяк купіць кватэру – гэта проста нерэальна”, паведамляе “Нямецкая хваля”.

Пры цане ж квадратнага метра жылля ў 2000 умоўных адзінак марыць, што калі-небудзь атрымаецца назапасіць на ўласную кватэру, не прыходзіцца. На думку Аляксандра сёння набыць кватэру могуць толькі:

“Новыя расейцы, то бок бізнэсмены. Яны купляюць кватэры, у асноўным з мэтай перапродажу. Гэта таксама стварае даволі вялікі ажыятаж і попыт на рынку. Я так думаю. А так – ніхто. Цешча мая купіла кватэру. Яна ўлезла ў даўгі на 40 наступных гадоў”.

Кіраўніцтва краіны, у асобе Аляксандра Лукашэнкі, таксама заклапочанае ростам цэнаў на кватэры. Нядаўна прэзідэнт азадачыў гэтай праблемай і старшын. Нацбанку Пятра Пракопавіча, які курыруе сферу жыллёвага будаўніцтва. Згодна з даручэннем Лукашэнкі, Пракопавіч павінен дамагчыся паніжэння кошту будаўніцтва жылля і дакласці пра вынікі да 1 жніўня.

Аднак, як лічыць будаўнік Аляксандр, не выдаткі пры ўзвядзенні жылля ў асноўным прадвызначаюць яго высокую цану:

“Я як будаўнік бачу, што сабекошт матэрыялаў і будаўнічых прац у абласных цэнтрах, у Магілёве, у Гомелі, у Гародні, такі ж самы. Але тут у Менску вельмі завышаная цана, пэўна, у сувязі з тым, што вельмі шмат іншагародніх прыязджае і купляе кватэры. Таму што адзіны горад, дзе ёсць праца – гэта Менск”.

Юрыст і эканаміст Сяргей Балыкін згодны з тым, што шмат беларусаў спрабуюць асесці ў Менску менавіта дзякуючы вялікаму рынку параўнальна высокааплатнай працы. А рынак нерухомасці на такую працоўную міграцыю рэагуе па-свойму – ростам цэнаў. Пры гэтым, па словах Балыкіна, банкаўскія крэдыты, якіх цяпер выдзяляюць вельмі шмат, робяць шматлікіх беларусаў плацежаздольнымі. Так кватэры ператвараюцца фактычна ў скарбонкі для зберажэнняў:

“Можна, вядома, класці грошы на рахунак у банку, але, па-першае, ён не дае такіх высокіх працэнтаў, як інвестыцыі ў жыллё, а, па-другое, ніхто не гарантуе, што ў нашай краіне не пачнецца абвал беларускага рубля”.

У цэлым жа, як лічыць Балыкін:

“Еўрапейскія цэны на жыллё ў Менску сведчаць, першым чынам, пра дзікі попыт”.

І гэта попыт, упэўнены эксперт, неабходна задавальняць.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: