Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч: Без рэформаў эканоміка не здольная забяспечыць сацыяльныя стандарты
10:38, 24/05/2007

“Сваім рашэннем беларускі “парламент” яшчэ раз прадэманстраваў, што ён кішэнны і несамастойны. Пазбаўленне ільготаў не знізіць глыбіню беднаты і не падвысіць узровень жыцця маламаёмасных катэгорый насельніцтва нашай краіны”, - заявіў старшыня Палітрады аб`яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч у адказ на прыняцце Палатай прадстаўнікоў праекта закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготаў, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзян".

“У кожнай краіне ёсць сацыяльна неабароненыя групы насельніцтва, якія маюць абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы і яны, як ніхто іншы патрабуюць сацыяльнай дапамогі. Гэта малазабяспечаныя грамадзяне, шматдзетныя і няпоўныя сем`і, адзінокія інваліды і пенсіянеры, студэнты і беспрацоўныя. Ільготы аказваюць адчувальныя ўплывы на іх матэрыяльнае становішча, а гэта ў сваю чаргу спрыяе скарачэнню ўзроўню беднасці і паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі.

Эканоміка, нягледзячы на прапагандысцкія штампы, знаходзіцца ў цяжкім стане. Без рэформаў, яна не здольная забяспечыць сацыяльныя стандарты. Нельга зліквідаваць усе льготы пакуль сацыяльная дапамога не стане адраснай. Сацыяльна-эканамічная палітыка ўрада павінна быць накіраваная на падвышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва на аснове павялічэння рэальных прыбыткаў грамадзян.

Разам з правядзеннем сацыяльна-эканамічных рэформ стратэгічнай задачай дзяржавы павінна з`яўляцца павялічэнне памеру заробку, якая павінна быць дастатковай не толькі для задавальнення цякучых патрэбаў у сілкаванні, вопратцы, але і патрэбаў у паўнавартасным адпачынку, а таксама ў фармаванні сваіх зберажэнняў”, -- лічыць палітык.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: