Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Алесь Дзергачоў: «Страйк у «Варнянах» - гэта толькі першая ластаўка» 16:09, 24/05/2007
Страйк механізатараў сельскага кааператыва “Варняны” Астравецкага раёна Гарадзенскай вобласці спынены. Патрабаванні механізатараў не выкананыя. Больш за тое, “завадатараў” страйку пагражаюць звольніць. "Такіх нагодаў для страйкаў у Беларусі вельмі шмат, - кажа лідэр Партыі БНФ гораду Смаргоні Алесь Дзергачоў, - у нас багата такіх адсталых гаспадарак, як "Варняны", проста людзі баяцца рабіць забастоўкі. Лічу, што страйк у "Варнянах" - гэта першая ластаўка, якая выкліча за сабой шэраг падобных акцый незадаволенасьці працоўных".
43 мэханізатары сельскага кааператыву “Варняны” Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці 21 траўня абвясьцілі страйк і адмовіліся выходзіць у поле. Пратэст быў выкліканы пазапраўнымі звальненьнямі, нявыплатамі прэмій і зразаньнямі зарплаты, якія практыкуе цяперашняе кіраўніцтва СПК “Варняны”.
Мэханізатары патрабавалі, каб старшыня каапэратыву “Варняны” Уладзіслаў Рук напісаў заяву аб звальненьні. Мэтады кіраваньня Рука мэханізатары лічаць пазапраўнымі. На іх думку, старшыня каапэратыву не займаецца разьвіцьцём прадпрыемства, а аддае перавагу эканоміі сродкаў за кошт зарплаты працоўных.