Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ахмадзінежад: «Калі мы спынім нашу ядзерную праграму, то ворагі перамогуць»
15:48, 24/05/2007

Прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад лічыць, што калі Іран хоць на імгненне прыпыніць рэалізацыю ядзернай праграмы, то яго ворагі дасягнуць сваіх мэт. МАГАТЭ тым часам не пакідае спроб наладзіць дыялог. Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі Мухамед аль-Барадэі на Міжнароднай канферэнцыі па прадухіленні ядзернай катастрофы, якая праходзіць у Люксембургу, заклікаў да поўнамаштабнага дыялогу з Іранам, паведамляе NEWSru.com.

"Мэта ворагаў – прадухіліць выкарыстанне Іранам мірнай ядзернай энергіі, і гэта не мае дачынення да тэхнічных пытанняў. Яны хочуць выкараніць саму аснову руху рэжыму Ірана, і, калі мы спынімся хоць на імгненне, ворагі дасягнуць сваіх мэт", – цытуе Ахмадзінежада ІТАР-ТАСС. "Нашы ворагі імкнуцца заваяваць нас, каб Іран не мог сказаць і слова на сусветнай арэне", – лічыць прэзідэнт Ірана.

Такім чынам, Ахмадзінежад ізноў пацвердзіў, што яго краіна не мае намеру падпарадкоўвацца рэзалюцыям Рады Бяспекі ААН, прынятым у снежні 2006 і сакавіку 2007 года. Яго выказванні наконт адмовы спыніць нацыянальную ядзерную праграму адпавядаюць асноўным палажэнням апублікаванага ў аўторак дакладу Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). У гэтым дакуменце, які быў перададзены старшыне РБ ААН для распаўсюджвання сярод краін-сябраў Рады, адзначаецца, што "Іран не прыпыніў працы, звязаныя з узбагачэннем урану, і, насупраць, інтэнсіфікаваў сваю дзейнасць у цэнтры Натанза насуперак патрабаванням Рады бяспекі ААН".

У дакуменце таксама сцвярджаецца, што "ўзровень ажыццяўлення кантролю за іранскай атамнай праграмай знізіўся ў сувязі з перашкодамі, якія стварае Іран у працы інспектараў МАГАТЭ".

Адразу пасля апублікавання справаздачы МАГАТЭ Тэгеран абвергнуў абвінавачванні агенцтва ў свой адрас у стварэнні перашкод для інспекцый аб`ектаў, звязаных з іранскай ядзернай праграмай.

Кіраўнік МАГАТЭ выказаўся за аднаўленне поўнамаштабнага дыялогу з Іранам

Неабходна стварыць умовы для аднаўлення поўнамаштабнага дыялогу па ядзернай праграме Ірана. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Люксембургу генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Мухамед аль-Барадэі. Ён бярэ ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі па прадухіленні ядзернай катастрофы.

Аль-Барадэі адзначыў, што сёння ўзровень дасведчанасці МАГАТЭ аб ступені развіцця іранскай ядзернай праграмы ўвесь час пагаршаецца. "Мы рухаемся да канфлікту, для прадухілення якога неабходны паўнавартасны дыялог", – сказаў ён.

Кіраўнік МАГАТЭ не здолеў ацаніць магчымасці Ірана па стварэнні дзейных прататыпаў атамнай зброі. Ён растлумачыў, што стварэнне такой зброі патрабуе некалькіх этапаў: вытворчасць ядзерных матэрыялаў, стварэнне з іх выкарыстаннем дзейнае боегалоўкі і будаўніцтва ракеты, якую можна падрыхтаваць гэтай боегалоўкай.

"Мандат МАГАТЭ ў забеспячэнні кантролю першай стадыі гэтага працэсу. Мы бачым, што Іран актыўна выкарыстоўвае свае магчымасці па вытворчасці ўзбагачанага ўрану, аднак пакуль немагчыма ацаніць, колькі часу яму запатрабуецца для вытворчасці неабходнай колькасці расшчапляльных матэрыялаў для стварэння атамнай бомбы", –сказаў аль-Барадэі. Ён заклікаў Іран прыслухацца да патрабаванняў міжнароднай супольнасці і МАГАТЭ і спыніць працэс узбагачэння ўрану.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: