Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 2425 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Вставай, страна огромная» за захаванне прэферэнцый…
10:43, 24/05/2007

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі паднімае народ на барацьбу супраць пазбаўлення гандлёвых ільгот. На прадпрыемствах і ў прафсаюзах, якія ўваходзяць у ФПБ, распаўсюджваюцца бланкі заяў з пратэстам супраць рашэння Еўрапейскага Звязу аб часовым выключэнні Беларусі з сістэмы гандлёвых прэферэнцый, паведамляе сайт www.praca-by.info. Яны падрыхтаваныя ад імя прафсаюзных арганізацый. У бланку павінна быць адзначаная назва прафсаюза, колькасць сябраў, а падпісаць заяву павінен старшыня.

Федэрацыя заклікае працаўнікоў “выказаць глыбокую заклапочанасць рашэннем Еўрапейскага Звязу аб выключэнні з 21 чэрвеня 2007 года Рэспублікі Беларусь з колькасці карыстальнікаў Абагульненай сістэмы тарыфных прэферэнцый”.

Далей – больш: “Наша здзіўленне выклікае спроба звязаць ужыванне эканамічных санкцый з надуманымі прэтэнзіямі захавання прафсаюзных правоў у Рэспубліцы Беларусь…

…У сувязі з гэтым адзначаем адсутнасць у дачыненні да нашай прафсаюзнай арганізацыі якіх-небудзь фактаў ушчамлення яе правоў і паведамляем, што ўсе споры і праблемы, што ўзнікаюць у гэтай сферы, мы заўсёды вырашым ў працэсе дыялогу зацікаўленых бакоў у рамках сацыяльнага партнёрства”.

Кандовасць фраз дазваляе выказаць здагадку, што пісаная гэтая заява ўжо ніяк не шэраговым сябрамі прафсаюзных арганізацый.

Смешна, што такія бланкі было прапанаванае падпісаць і актывістам незалежных прафсаюзаў. Напрыклад, старшыне пяршоўкі БНП Сяргею Антусевічу, у якога ў выніку ціску наймальніка арганізацыя скарацілася ў тры разы. Атрымалі такія прапановы і актывісты Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазаронкаў і Уладзімір Феактыстаў. У свой час абодва яны былі звольненыя за сваю прафсаюзную дзейнасць.

Старшыня Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук вельмі лаканічна пракаментаваў з`яўленне дадзенай заявы: “Калі Бог хоча пакараць чалавека, ён пазбаўляе яго розуму”. Старшыня прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч упэўнены, што гэты дакумент як нельга лепш сведчыць пра тое, што прафсаюзы Федэрацыі стаяць не на варце правоў працаўнікоў, а прадстаўляюць сабою структуру, улітую ў сістэму дзяржавы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: