Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 2526 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксей Марачкін: «Мы б’ем у званы»
17:32, 25/05/2007

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, праваабаронцы і вернікі склалі адкрыты ліст да Папы Рымскага Бэнэдыкта XVІ. Яны просяць пантыфіка дапамогі ў зьберажэньні кляштарнага комплексу і касьцёлу сьвятога Язэпа ў Менску.

У лісьце гаворыцца, што “на сёньняшні дзень у Менску пражывае каля двух мільёнаў жыхароў, а дзейнічае ўсяго чатыры касьцёлы”. Што больш за два гады людзі штодзённа моляцца перад будынкам касьцёлу, які неўзабаве можа быць зьнішчаны”.

“Я лічу, што гэта маральная неабходнасьць. Бо ёсьць пагроза зьнішчэньня нашай гістарычнай спадчыны. Мы ж ведаем, што адбываецца ў Горадні і іншых гарадах. Таму мы б’ем у званы і выказваем сваю трывогу і занепакоенасьць”, -- паведаміў “Радыё Свабода” Аляксей Марачкін.

Ініцыятары звароту сабралі каля 20 подпісаў вядомых у Беларусі асобаў. У тым ліку, намесьніка старшыні партыі БНФ Віктара Івашкевіча, старшыні камітэту абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць" Іны Кулей, старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяны Процькі ды іншых. Ліст перададзены ў афіцыйнае прадстаўніцтва Ватыкану ў Беларусі. Адзін зь ініцыятараў звароту, каардынатар “Хартыі-97” Зьміцер Бандарэнка гэтак тлумачыць зварот на імя Папы Рымскага:

“Спрабуем і тут вырашаць: большасьць людзей, якія падпісалі ліст, удзельнічаюць у грамадзянскіх акцыях па абароне касьцёлу. Ну а мы яшчэ паказваем людзям, што мы каталікі і мы зьвяртаемся да ягонай сьвятасьці і просім аб малітоўнай дапамозе. Бо гэта наш агульны абавязак – ратаваць касьцёл”.

Супрацоўнік каталіцкага выдавецтва “Про Хрысто” Мікола Гракаў кажа, што гэта першы выпадак звароту грамадзянаў Беларусі да кіраўніка Касьцёлу.

Як паведаміў спадар Гракаў, паводле міжнароднай практыкі, помнікі гісторыі і культуры, у тым ліку культавыя будынкі, мусяць абараняць і захоўваць урады краінаў. Паколькі гэта зьяўляецца набыткам і спадчынай усяго народу.

Касьцёл сьвятога Язэпа і кляштар ордэну бэрнардынцаў у Менску быў заснаваны ў XV стагодзьдзі. Яны ўваходзілі ў кляштарны комплекс, дзе ў розныя гады працавала пачатковая школа, школа філязофіі, бібліятэка на паўтары тысячы тамоў. У 1863 годзе манахі-бэрнардынцы падтрымалі паўстаньне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Пасьля яго здушэньня на загад Мураўёва-вешальніка ўсе яны былі гвалтоўна выселеныя ў Магілёў, а кляштар зачынены.

У касьцёле некаторы час мясьцілася праваслаўная царква, а ў 1872 годзе ён быў перабудаваны пад архіў. Сёньня тут месьціцца "Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі", а таксама "Архіў літаратуры й мастацтва Беларусі". Будынак былога кляштару да нядаўняга часу займалі вайсковая камэндатура й пракуратура. Два гады таму вернікі-каталікі распачалі вулічныя набажэнствы за вяртаньне каталіцкіх сьвятыняў. Аднак гэтае пытаньне па-ранейшаму застаецца ня вырашаным. А нядаўна стала вядома, што ўлады прынялі рашэньне пабудаваць на месцы кляштарнага комплексу забаўляльны цэнтар з гатэлем і падземнымі гаражамі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: